15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў кіраўніка менскага МНС за хабар

7

Начальнік Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Сямён Санька быў затрыманы 22 траўня.

Пра гэта БелТА афіцыйна паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі.

«22 траўня 2009 года ў Менску ў момант атрымання хабару ў памеры $2800 супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы начальнік Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Беларусі палкоўнік унутранай службы Сямён Санька», - паведамілі ў ЦІГС.

Грошы прызначаліся за спрыяльнае вырашэнне пытання, звязанага з выдачай адной з камерцыйных структураў Менска дазволу на размяшчэнне склада ў памяшканні, якое не адпавядае патрабаванням пажарнай бяспекі.

У дачыненні да Сямёна Санькі КДБ узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.430 Крымінальнага Кодэкса Беларусі (атрыманне хабару). Затрыманы змешчаны ў СІЗА КДБ, вядзецца следства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках