15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за «малочных» санкцый Беларусь губляе сотні мільёнаў даляраў

3
З-за «малочных» санкцый Беларусь губляе сотні мільёнаў даляраў

Для Беларусі санкцыі з боку Расеі апынуцца хваравітымі. Нягледзячы на тое што ў агульнай структуры «малочнага» экспарту пастаўкі на расейскі рынак займаюць 4-5%, беларуская эканоміка можа недалічыцца сотняў мільёнаў даляраў.

Аб гэтым у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў эканаміст Леанід Злотнікаў.

«У кароткатэрміновым перыядзе страты будуць вялікія, -- заяўляе эксперт. -- Склады пачнуць затаварвацца. Страты могуць скласці сотні мільёнаў даляраў. Прыйдзецца збываць малочную прадукцыю за меншы кошт. А калі паглядзець на праблему глабальна, экспарт малочнай прадукцыю ў Расею і так быў стратным. Толькі Менская вобласць у першым квартале гэтага года панесла 64 мільярда рублёў страты. Пры сабекошце 4,6 даляраў мы прадаем масла ў Расею за 2,8 даляра за кілаграм. Гэта значыць, гандлюем сабе ў страту. Таму ў доўгатэрміновым перыядзе, нам больш выгадна вырабляць менш малочна-мясной прадукцыі».

Па словах Леаніда Злотнікава, Беларусі яшчэ рана выходзіць на сусветны рынак экспарту харчавання.

«Зараз застаецца толькі канстатаваць: мы прыехалі, рабяты. Нікуды не падзенешся, гэта трэба перажыць. Аб стратнасці экспарту малочна--мясной прадукцыі я напісаў шмат артыкулаў. Гэтую праблему прызнаваў і былы міністр сельскай гаспадаркі Леанід Русак. Пасля таго як у 2008 годзе ён выступіў у СМІ з крытычным артыкулам аб стратнасці экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, яго адправілі ў адстаўку. Зараз пры той форме гаспадарання, калі ўсё дыктуецца дзяржавай, экспарт прадукцыі застанецца стратным. Без рэформаў у аграпрамысловым комплексе выходзіць на сусветны рынак харчавання - сабе ў страту. Трэба змяняць сабекошт. Павінная быць свабода гаспадарання, развівацца прыватная ўласнасць. Гэта значыць, неабходныя рэформы не толькі ў сельскай гаспадарцы. Мы прыехалі. Тое, пра што сёння кажуць у СМІ, гэта толькі верхавіна айсберга. Праблемы існуюць не толькі з гандлем малака і мяса, але і з МАЗамі, БелАЗамі. Праблемы даўно наспелі ва ўсёй эканоміцы».

У той жа час Расея ад забароны на ўвядзенне і абарачэнне беларускай малочнай прадукцыі пацерпіць нямоцна. Як піша газета «Известия», у летні сезон малочнікі пацерпяць ад перавытворчасці, таму нават зніжаюць адпускныя кошты на свой тавар. Іншая справа, калі эмбарга расцягнецца да восені, калі «натуральнага» малака стане не хапаць. У гэтым выпадку перапрацоўнікі могуць перапісаць прайсы ў вялікі бок - канкурэнтаў-та паменее. Эканамічныя санкцыі могуць паўплываць толькі на рынак цвёрдага сыра, бо ён на пятую частку залежыць ад беларускай прадукцыі. Але і гэта Расея можа перажыць, павялічыўшы вытворчасць унутры краіны і пастаўкі з балтыйскіх краін, а таксама Ўкраіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках