16 лiстапада 2024, Субота, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры апазіцыйных партыяў сустрэліся з дакладчыкам ПАРЕ

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ Андрэа Рыгоні правялі 8 чэрвеня сустрэчу ў Менску.

Як паведамляе БелаПАН, на ёй абмяркоўвалася сітуацыя ў нашай краіне.

З беларускага боку ў сустрэчы прымалі ўдзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячоркa, сакратар Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

Прадстаўнікі апазіцыі патлумачылі сваё меркаванне аб ролі ПАРЕ падчас дэмакратызацыі Беларусі. Паводле іх словаў, ПАРЕ павінна быць пасярэднікам паміж апазіцыяй і ўладай на перамовах адносна выбарчага заканадаўства, умоваў дзейнасці СМІ, палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, сітуацыі з палітвязнямі.

Нагадаем, як заявіў 8 чэрвеня ў Менску міністр замежных справаў Славеніі Самуэль Жбогар, адна з умоваў вяртання Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ - гэта «вызваленне новых палітвязняў».

Таксама адна з умоваў вяртання Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ - гэта ўдзел у працы асамблеі беларускай апазіцыі нароўні з дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў». І неадкладнае спыненне выканання смяротнага пакарання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках