14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядведзеў не хоча сустракацца з Лукашэнкай

41

Прэзідэнт Расеі не збіраецца асобна сустракацца з беларускім кіраўніком на саміце АДКБ у Маскве.

Аб гэтым заявіла прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Наталля Цімакова, паведамляе «Інтэрфакс».

Цімакова адзначыла, што Дзмітрый Мядведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкай падчас саміту АДКБ у Маскве.

«У цяперашні час ніякіх двухбаковых сустрэч падчас саміту АДКБ не плануецца, у тым ліку не плануецца і сустрэча з беларускім прэзідэнтам», - заявіла Цімакова ў аўторак падчас тэлефоннай прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, што ў апошні час адносіны паміж Беларуссю і Расеяй абвастрыліся. Пасля абмену рэзкімі крытычнымі выказваннямі Расея адмовілася прадаставіць беларускім уладам другі транш крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. У сваю чаргу, Лукашэнка назваў дзеянні афіцыйнай Масквы «шантажом», заявіўшы, што расейскія ўлады патрабуюць ад Менска прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Апошнім эпізодам у адносінах, якія абвастрыліся, стала забарона боку Расеі на ўвоз 1300 найменняў беларускіх малочных прадуктаў.

Крэмль не мае намеру прымушаць іншыя краіны прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і не будзе каментаваць выказванні Лукашэнкі аб ціску, які нібыта здзяйсняецца на Менск з боку Масквы, заявіла Наталля Цімакова.

«Расея ў гэтым сэнсе не будзе здзяйсняць ніякага ціску ні на якія краіны з нагоды прызнання, — цытуе прэс-сакратара РІА Новости. — Таму гэтыя дзіўныя выказванні Аляксандра Рыгоравіча мы пакідаем без каментароў».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках