15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу «палітычнага» прызыўніка Хведарука не задаволілі

У панядзелак адбыўся разгляд касацыйнай скаргі моладзевага актывіста Змітра Хведарука на незаконныя дзеянні прызыўнай і медыцынскай камісіі пры прызыве ў армію.

На судовым працэсе ў Менскам гарадскім судзе прысутнічалі сваякі і сябры актывіста «Маладога Фронту» Змітра Хведарука.

«Як па плане, суддзя прызнала дзеянні прызыўной і медыцынскай камісіі законнымі. Вядома, Зміцер Хведарук будзе падаваць апеляцыю ў Вярхоўны суд, каб дамагчыся справядлівасці», -- распавяла кіраўнічка юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка.

Зміцер Хведарук мае некалькі хваробаў, з якімі служба ў арміі забароненая. Некалькі месяцаў таму падчас праходжання службы ў арміі моладзеваму актывісту зрабілі аперацыю на вене. Акрамя таго, Зміцер Хведарук з'яўляецца навучэнцам Біблейскага каледжа.

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года Зміцера Хведарука гвалтоўна завезлі ў ваенкамат, а затым у турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбыцця пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. Медкамісія прызнала Зміцера Хведарука прыдатным да ваеннай службы, нягледзячы на аперацыю на вене, якая прайшла каля месяца таму, і шэраг хранічных захворванняў.

У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна – нягледзячы на тое, што Зміцер Хведарук з'яўляецца студэнтам дзённага аддзялення багаслоўскага каледжа, а таму мае права на адтэрміноўку ад службы ў арміі. Падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хваробаў, ні нават дакумента, які засведчвае асобу.

Пасля гвалтоўнага прызыву Хведарук ужо некалькі разоў трапляў у шпіталь, у яго знайшлі захворванні, з якімі нельга служыць у арміі - але моладзевага актывіста зноў адпраўлялі ў ваенную частку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках