15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва АБСЕ абмяркуе заявы амбасадара Шміта

3

1 ліпеня на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у Вільні, можа паўстаць пытанне аб працы менскага Офіса АБСЕ і яго кіраўніка Ханса-Ёгана Шміта.

Прычына у тым, што шэраг публічных заяваў, у прыватнасці, выклікалі рэзкую крытыку не толькі з боку беларускай апазіцыі, але і кіраўніцтва АБСЕ.

Так, 27 траўня амбасадар заявіў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не будзе разглядаць прапановы па змене Выбарчага кодэкса Беларусі, падрыхтаваныя экспертамі і ўзгодненыя суб'ектамі дэмакратычнай кааліцыі. Зусім нядаўна амбасадар Ханс-Ёган Шміт даў інтэрв'ю агенцтву БелаПАН, што таксама выклікала шквал крытыкі ў адрас дыпламата.

«Гэтае інтэрв'ю ўзмацніла крытыку ў адрас працы амбасадара ў Менску наогул. Прычым крытыка не толькі з боку апазіцыі, але і з боку заканадаўцаў шэрагу краінаў-чальцоў АБСЕ, у тым ліку, і Злучаных Штатаў», -- сказаў «Беларускаму партызану» аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

У прыватнасці, амбасадар Шміт заявіў, што не лічыць праблему захавання правоў чалавека прыярытэтам, у той час як на адкрыцці сесіі ПА АБСЕ прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус зазначыў, што менавіта захаванне правоў чалавека з'яўляецца галоўным каталізатарам зменаў у краінах былога Савецкага Саюза і ў цэлым ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках