15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

45 арыштаваных бізнэсмэнаў выкупілі сабе волю (Абноўлена)

76

Беларускія ўлады знайшлі яшчэ адзін спосаб папоўніць бюджэт ва ўмовах эканамічнага крызісу.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў у дасудовым парадку ад крымінальнай адказнасці 45 чалавек, якія пакрылі шкоду, прычыненую ў выніку злачынства ў галіне эканомікі, а таксама памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі.

Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, адпаведныя указы падпісаныя 9 ліпеня 2009 года.

Нагадаем, што ў Крымінальны кодэкс Беларусі была ўключаная артыкул 881 (вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды. Такім чынам беларускія ўлады знайшлі яшчэ адзін спосаб папоўніць бюджэт ва ўмовах эканамічнага крызісу.

Раней газета «Ежедневник» паведамляла, што «ў Беларусі штомесяц вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за буйныя эканамічныя крадзяжы 20–30 асоб, што пакрылі даказаную следствам шкоду, нанесеную іх дзеяннямі. Сярэдні памер пакрыцця – 500 тыс. даляраў».

Такім чынам, 20–30 злачынцаў з сярэднім узроўнем пакрыцця шкоды ў 500 тыс. даляраў. Гэта атрымліваецца, што штомесяц на продажы індульгенцый дзяржава зарабляе 10–15 млн даляраў. Н год атрымліваецца аж 180 млн «зялёных» – добрае дапаўненне да бюджэту.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках