17 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга пайшоў у след за беларускім сябрам: У Венесуэле манапалізуецца ТБ і радыё

3

Больш за 150 прыватных радыёстанцый будзе закрыта хуткім часам у Венесуэле. Адпаведнае рашэнне прынялі ўлады краіны.

Урад таксама накладае абмежаванні на кабельныя і спадарожнікавыя тэлеканалы, перадае ВВС.

Міністр грамадскіх прац краіны Дзіасдада Кабельо прадставіў Нацыянальнаму сходу краіны новую версію правілаў вяшчання. Кабельо, які таксама ўзначальвае Нацыянальную камісію сувязі Conatel, заявіў, што 154 ФМ-станцыі будуць адключаныя ад эфіру, калі не пройдуць перарэгістрацыю ў адпаведнасці з новымі правіламі, паведамляе NEWSru.com.

«Дзяржава верне гэтыя радыёчастоты людзям», абяцаў міністр у звароце да дэпутатаў. Тое ж самае адбудзецца і з кабельнымі сеткамі, якія не транслююць урадавы канал навін Telesur, які даступны ўсюды ў Лацінскай Амерыцы.

Урад возьме пад свой кантроль гэтыя кампаніі, калі яны будуць перарываць перадачы дзяржаўных каналаў, сказаў Кабельо.

Новыя абмежаванні закрануць перш за ўсё папулярны тэлевізійны канал RCTV, які адкрыта выступаў супраць Чавеса і чыя вяшчальная ліцэнзія была аднятая ў 2007 годзе. RCTV цяпер вяшчае толькі праз кабельныя сеткі і паводле новых інструкцый, яму прыйдзецца трансляваць агульнанацыянальныя радыёперадачы, замоўленыя ўрадам.

Прэзідэнт Уга Чавес, напрыклад, праводзіць у тэлеэфіры па нескольку гадзін кожны тыдзень, і прыватныя тэлевізійныя каналы абавязаныя перадаваць ягоныя вытупленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках