16 лiстапада 2024, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі загадаў збіраць ураджай «усёй краінай»

27

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі раскрытыкаваў мясцовыя ўлады за недастатковую актыўнасць пры падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі.

«Рэсурсаў, якія вылучыў ўрад, дастаткова для актыўнага правядзення прац. Нажаль, я не бачу такой актыўнай працы з боку абласцей», - перадае «Інтэрфакс» словы Сяргея Сідорскага падчас выступлення на паседжанні прэзідыўма Савета міністраў Беларусі ў Менску.

Прэм'ер падкрэсліў неабходнасць «у кароткія, сціснутыя тэрміны ўзяць ураджай, які ёсць у краіне». Ён дадаў, што «у бліжэйшыя тыдзень-дзве ўся краіна будзе займацца зборам ураджая».

У гэтай сувязі кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння гаспадарак тэхнікай. «Камбайны павінныя быць пастаўленыя ў мінімальныя тэрміны, 1 жніўня - крайняя дата: могуць ажыццяўляцца асобныя пастаўкі, але сістэмна пытанне павіннае быць закрытае ў ліпені», - сказаў С.Сідорскі.

Прэм'ер звярнуў увагу на тое, што стаіць задача забяспечыць такія ўмовы, каб на працягу сутак любая тэхніка магла быць адрамантаваная пры неабходнасці. «Суткі камбайны не павінныя стаяць», - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Пры гэтым ён заўважыў, што і «імпартная тэхніка павінная абслугоўвацца ў такім жа рэжыме». «Дылеры, калі яны працуюць у рэспубліцы, павінныя забяспечыць тэхніку дэталямі - хай бяруць верталёты, самалёты, але пастаўляюць дэталі, калі іх тэхніка прастойвае», - сказаў кіраўнік урада.

Сідорскі таксама раскрытыкаваў працу абласцей па ўвядзенні новых зернесушыльных комплексаў. Ён растлумачыў, што ў бягучым годзе планавалася пабудаваць 90 новых зернесушыльных комплексаў, аднак «ва ўрад паступіла інфармацыя Камітэта дзяржкантролю аб невыкананні рашэння ўрада».

Па словах прэм'ер-міністра, «у нас было дастаткова часу, але, нажаль, ёсць асобныя зрывы па зернесушыльных комплексах». Падкрэсліваючы наяўнасць усіх неабходных рэсурсаў, С.Сідорскі паставіў задачу забяспечыць увод запланаваных зернесушылак у эксплуатацыю. Ён таксама даручыў да 1 жніўня завяршыць усе запланаваныя мерапрыемствы па пераводзе зернесушылак на мясцовыя віды паліва.

Сідорскі таксама даручыў Мінсельгаспраду і Нацыянальнай акадэміі навук «выпрацаваць стратэгію плюшчэння збожжа, якая будзе рэалізоўвацца сёлета».

Датычна пытання забеспячэння палівам сельгасарганізацый, Сідорскі паведаміў, што за кошт усіх крыніц фінансавання ў бягучым годзе на гэтыя мэты плануецца вылучыць Br500 млрд.

Чыноўнік падкрэсліў, што на сённяшні дзень у краіне сфарміраваныя дастатковыя запасы паліва. «Мы зрабілі ў краіне ўсё, каб атрымаць сёлета досыць добры ўраджай», - сказаў прэм'ер-міністр. Прэм'ер- міністр падкрэсліў, што сельгасарганізацыі павінныя забяспечыць вяртанне ўсіх узятых раней крэдытных рэсурсаў. Ён заўважыў, што «нікога перакрэдытоўваць не будзем: вы павінныя адпрацаваць грошы, вярнуць іх у банк, а пасля браць новы крэдыт».

«Пачынайце працаваць у галінах, спыніце невытворчыя выдаткі ў краіне, у тым ліку ў сельскагаспадарчым комплексе. Трэба ствараць высокатэхналагічныя комплексы, тое, што прынясе краіне экспарт і забяспечыць нацыянальную бяспеку», - падкрэсліў Сідорскі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках