29 снежня 2024, Нядзеля, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: «Заявы ўладаў Беларусі аб росце ВУП - звычайная прапаганда»

10

Намеснік дырэктара Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін растлумачыў эфект эканамічных «поспехаў» беларускіх уладаў.

Па словах Уладзіміра Жарыхіна, «эканамічны цуд» тлумачыцца беларускім метадам падліку ВУП.

«У краінах рынкавай эканомікі ВУП разлічваецца ад рэалізаванага прадукта, а ў краінах планавай эканомікі ВУП лічыцца ад вырабленага прадукта»,- адзначыў эксперт.

«Гэта значыць у першым квартале беларуская эканоміка ў значнай ступені працавала на склад, а крэдыты, атрыманыя ад Расеі і Міжнароднага валютнага фонду, расходваліся на заробкі працаўнікам і аплату той прадукцыі, якая ішла на склад»,- заявіў у інтэрв'ю сайту Страна.Ru Уладзімір Жарыхін.

«У рынкавай эканоміцы вырабленая прадукцыя прыкладна роўная рэалізаванай. Не вырабляецца прадукцыя, якая не мае перспектываў для рэалізацыі. А ў планавай гэта не так. Вось і ўсё»,- растлумачыў эксперт.

Па словах Уладзіміра Жарыхіна, Беларусь падобная да «краіны-карпарацыі».

«Краіна-карпарацыя звычайна досыць паспяхова існуе ў выпадку наяўнасці вельмі магутнага і развітога знешняга рынка. Але вось для Сінгапура гэта ўвесь астатні свет, напрыклад, а для Беларусі гэта была Расея»,- адзначыў ён.

«Калі гэты рынак развіваўся, калі ў нас быў уздым, то гэтая мадэль працавала. Калі зараз у нас разам з усім астатнім светам крызісныя з'явы і паніжэнне спажывання, то гэта адбіваецца, у тым ліку, і на тым баку, які абраў гэтую мадэль. Цудаў-та не бывае»,- дадаў расейскі эксперт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках