15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў падтрымку палітвязня Арцёма Дубскага праходзяць у рэгіёнах (Фота)

У адным з мікрараёнаў горада Глыбокае Віцебскай вобласці з'явіліся графіці з патрабаваннем вызваліць Арцёма Дубскага.

На сценах жылых дамоў мікрараёна МКК, а таксама на сцяне кансервавага заводу ў Глыбокім з'явіліся надпісы «Свабоду Дубскаму!», «Малады фронт!» і «Далучайся», паведамляе mfront.net.

Як стала вядома, мясцовая міліцыя ўжо склала пратаколы і стала апытваць сведак.

Нагадаем, што 7 ліпеня Актывіст «Маладога Фронту», удзельнік “Працэсу 14-ці” Арцём Дубскі быў арыштаваны ў зале Асіповіцкага раённага суда.

Апазіцыянера прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. 22 красавіка 2008 года Дубскі быў прысуджаны да двух год абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў студзені таго ж года ў Менску. Моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Ўкраіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманых папярэджання аб парушэнні правілаў адбывання пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі, калі ехаў у Менск, каб прыняць удзел у акцыі ў гонар дня святога Валянціна. Апазіцыянера даставілі ў ізалятар у Асіповічах (па месцы жыхарства), а пасля перавялі ў ізалятар у Бабруйску. 15 красавіка Дубскага вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках