14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

91 дзень палітвязень Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку

4

Як паведаміў урач СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама, у якім знаходзіцца ваўкавыскі прадпрымальнік, Мікалай Аўтуховіч не спыняе галадоўку.

«Магчыма, каб прыняць рашэнне, ён чакае свайго адваката, -- сказаў турэмны ўрач у інтэрв'ю «Радыё Свабода». -- Магчыма, адвакат будзе сёння. Адчувае сябе Аўтуховіч, як і раней».

Па словах адваката Паўла Сапелкі, за дні галадоўкі Мікалай Аўтуховіч схуднеў на 35 кілаграмаў. Стан ягонага здароўя пагаршаецца. Сёння ідзе 91 дзень галадоўкі ваўкавыскага прадпрымальніка.

З 16 красавіка палітвязень праводзіць у менскім следчым ізалятары галадоўку пратэсту, патрабуючы ў найкароткія тэрміны альбо перадаць ягоную справу ў суд, альбо змяніць падследным па дадзенай крымінальнай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года разам са сваімі калегамі Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкай і беспадстаўна абвінавачаны ў арганізацыі падпалаў, здзейсненых яшчэ ў 2005 годзе.

Беларускія праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках