15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла вытворчасць калійных угнаенняў у першым паўгоддзі на 60,4%

Вытворчасць мінеральных угнаенняў у студзені-чэрвені 2009 года знізілася на 51,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года да 1556,8 тыс тон.

Аб гэтым паведамляе АФН са спасылкай на Белстат. Пры гэтым у чэрвені ў параўнанні з чэрвенем мінулага года вытворчасць скарацілася на 59,7%, у параўнанні з маем - на 33,8%.

Выпуск калійных угнаенняў у студзені-чэрвені 2009 года знізіўся на 60,4% да 1085,1 тыс тон. У чэрвені 2009 года ў параўнанні з чэрвенем 2008 года вытворчасць звалілася на 66,5%, у параўнанні з маем бягучага года - на 34,9%.

Вытворчасць азотных угнаенняў у студзені-чэрвені скарацілася на 5,6% да 379,1 тыс тон (у чэрвені ў гадавым разліку паніжэнне на 21,9%, у месяцовым - на 27,1%), фасфатных – павялічылася на 7,2% да 92,6 тыс тон (у чэрвені паніжэнне ў гадавым разліку на 11,8%, у месяцовым – на 49,3%).

Экспарт калійных ўгнаенняў у студзені-маі 2009 склаў 451,1 тыс тон, што на 73,8% менш чым за аналагічны перыяд 2008 года. Экспарт азотных угнаенняў у студзені-красавіку склаў 45,5 тыс тон (1,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2008 года), у маі – не ажыццяўляўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках