28 снежня 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багапш хоча, каб Абхазію прызнала Беларусь, а не Папуа-Новая Гвінея

23

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі па-ранейшаму не адмаўляецца ад ідэі стварэння нейкай новай «саюзнай дзяржавы», куды ўвойдзе ягоная рэспубліка і Паўднёвая Асеція.

«Іншая можа быць схема, схема не кшталту СНД, а «саюзнай дзяржавы», схема, калі межы, мытныя саюзы будуць паміж Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй, Расеяй, Беларуссю, Казахстанам. У іншым выглядзе, магчыма, будуць збірацца гэтыя краіны і рэспублікі. Але ўваходзіць адна ў іншую, я думаю, што не», - заявіў Сяргей Багапш 15 ліпеня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», адказваючы на пытанне аб магчымым уваходжанні Абхазіі ў склад РФ.

Нагадаем, што за год, які прайшоў з часу расейска-грузінскага вайсковага канфлікту, незалежнасць мяцежных рэспубалік прызналі толькі Расея і Нікарагуа. Але гэта ані не бянтэжыць Багапша. Па ягоных словах, варта толькі захацець - і 10-15 краін прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Але Багапш гэтага не хоча, бо прызнанне шэрагу краін кіраўніка непрызнанай рэспублікі зусім не ўзрадуе, бо гэтыя дзяржавы - несур'ёзныя.

«Еўрапейскія краіны, ну так, яшчэ яны памучаюць нас, яшчэ будуць трымаць, нейкі час вытрымліваць, але далей - вядома, будзе прызнанне, паэтапна. Калі б мы хацелі, я бы мог зрабіць, каб парадку 10-15 краін нас ужо прызналі. Але я не хачу, каб нас прызнавала, скажам, Папуа-Новая Гвінея, Зімбабвэ, яшчэ нейкія краіны экзатычныя. Нам гэта проста не трэба. Мы вядзем сур'ёзныя перамовы з сур'ёзнымі дзяржавамі», -- кажа Багапш.

Што датычыцца Беларусі, то зацягванне Менскам афіцыйнага прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - падкопы Еўразвяза, упэўнены Сяргей Багапш.

«У кожнай рэспубліцы, у кожнай дзяржаве ёсць свае праблемы, -- заяўляе ён. -- Вядома, на Беларусь здзяйсняецца вельмі сур'ёзны ціск з боку Еўразвяза. Гэта кажуць адкрытым тэкстам, не саромеючыся абсалютна. Цынізм на ўзроўні… цяжка нават растлумачыць на якім. Калі кажуць: калі ты прызнаеш Абхазію і Паўднёвую Асецію, то абарачэнні ў нас з табой 40 млрд. еўра, і ў цябе будуць праблемы. Вось мы жывем у такім непрадказальным, жорсткім свеце. І таму калі мы сустракаліся з Аляксандрам Рыгоравічам, я сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, мы не фарсіруем гэтае пытанне. У вас свае праблемы. Мы гэта разумеем». Таму я думаю, што вырашыцца гэтае пытанне. Але калі? Гэта вырашаць кіраўніцтву і «парламенту» Беларусі».

Але Багапш не губляе надзеі: «Мы хацелі б і будзем удзельнічаць у саюзнай дзяржаве».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках