16 лiстапада 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу Леаніду Свеціку вынеслі прысуд – велізарны штраф

6
Праваабаронцу Леаніду Свеціку вынеслі прысуд – велізарны штраф

Суддзя Віцебскага абласнога суду прызнала яго вінаватым у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці».

Леанід Свецік абавязаны выплаціць штраф у памеры 31 мільён беларускіх рублёў (10 890 даляраў ЗША).

У сваю чаргу, як адзначае «Радыё Свабода», праваабаронца катэгарычна не згодзен з прысудам і лічыць, што яго асудзілі незаконна.

У 2006-2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру. Крымінальная справа па фактах пагроз з боку РНА была распачатая УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК толькі 20 мая 2008 года. Леанід Свецік быў згаданы спачатку ў якасці сведкі па справе, аднак cа здзіўленнем даведаўся, што ён з'яўляецца ўжо падазраваным.

У верасні 2008 года крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка была прыпыненая, а 31 сакавіка 2009 года праваабаронцу было прад'яўленае абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэкса) і паклёп у адносінах прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб невыяздзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнаў і заявіў, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. Крымінальная справа налічае 11 тамоў.

Пракурор Сяргей Селіханаў запатрабаваў для праваабаронцы два гада калоніі агульнага рэжыму.

16 ліпеня суд прызнаў, што Леанід Свецік нібыта меў непасрэднае дачыненне да напісання і распаўсюджванню гэтых лістоў. Паводле высноваў суддзі Урбановіч, такім чынам Свецік вырашаў асабістыя справы.

Актывісты апазіцыі, якія ў справе «лістоў ад РНА» фугавалі як пацярпелыя, заявілі падчас судовых спрэчак, што не вераць у віну Леаніда Свеціка . Па іх меркаванні, праваабаронца, які разам з імі патрабаваў знайсці тых, хто на працягу 2006-2007 гадоў рассылаў ім і іншым вядомым у горадзе людзям лісты з пагрозамі, свядома вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці, каб дыскрэдытаваць увесь праваабарончы рух.

Падчас суду адвакат Леаніда Свеціка Павел Сапелка назваў справу супраць свайго падабароннага «страшнай правакацыяй». У сваім выступленні ён адзначыў парушэнні, якія дапушчаліся падчас папярэдняга следства і судовага працэсу. Ён таксама прапанаваў, каб суддзя Галіна Урбановіч апраўдала праваабаронцу на той падставе, што ягоная віна судом не даказаная.

Таксама ў пачатку красавіка міжнародны фонд па абароне праваабаронцаў «Front Line» накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Свеціка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках