14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты і збіванні апазіцыянераў у Менску (Фота, відэа)

45
Масавыя арышты і збіванні апазіцыянераў у Менску (Фота, відэа)

Больш за 50 актывістаў апазіцыі былі затрыманыя 16 ліпеня, у Дзень салідарнасці, у Менску і рэгіёнах Беларусі.

Першымі каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску былі арыштаваныя і збітыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Каля 17.40 да апазіцыянераў, якія праводзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску, падбеглі супрацоўнікі сілавых структур у цывільным і сталі іх збіваць. Шасцёрых чалавек зацягнулі ў аўтобус і адвезлі ў Маскоўскае РУУС Менска. Сярод затрыманых -- моладзевы лідэр Яўген Афнагель, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Алег Ладуцька, Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч, Паліна Дзьякова, Уладзімір Кумец.

Відэа з акцыі можна паглядзець ТУТ.

Як актывісты паспелі паведаміць па тэлефоне, супрацоўнікі міліцыі збівалі іх нават у самім РУУС.

«Мяне пачалі збіваць яшчэ ў аўтобусе, калі я спытаў людзей у цывільным, за што нас арыштавалі. Тады мяне моцна стукнулі нагой у бок. У РУУС Маскоўскага раёна я папрасіў гэтых людзей прадставіцца і паказаць дакументы. У адказ нас пачалі збіваць усіх. Алега Ладуцьку цягалі за валасы, Максіма Вінярскага білі па нагах, камусьці парвалі вопратку. Супрацоўнікі РУУС ніяк на збіванні нас не рэагавалі», - паспеў паведаміць сайту www.charter97.org актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

Пасля супрацоўнікі міліцыі сталі праводзіць затрыманні моладзевых актывістаў на падставе усталявання асобы. Толькі ў раёне Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя каля 20 чалавек. Сярод іх -- актывісты арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Аляксандр Сергеенка, Юрый Фабішэўскі, Міхаіл Пашкевіч, Сяргей Клюеў, Аляксандр Сцепаненка. Усе затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі на станцыі метро «Кастрычніцкая».

На плошчы Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы ў Менску былі арыштаваныя актывісты «Маладога Фронту», якія выйшлі туды з партрэтамі палітвязня Арцёма Дубскага. Былі арыштаваныя Мікалай Дземідзенка, Павел Кур'яновіч, Рыта Кароль, Зміцер Ясевіч, Арцём Літвінаў. Затрыманых таксама адвезлі ў Маскоўскае РУУС Менска.

На Кастрычніцкай плошчы Менска таксама ўвечары 16 ліпеня былі затрыманыя шэраг моладзевых актывістаў. Па дадзеных «Радыё Свабода», не менш за 10. Сярод затрыманых – моладзевыя лідэры Андрэй Кім і Артур Фінькевіч.

Лідэр арганізацыі «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч паведаміў сайту www.charter97.org, што ў Цэнтральным РУУС Менска, куды яго прывезлі разам з астатнімі затрыманымі, яго білі па галаве амапаўцы ў цывільным. Збівалі і ў міліцэйскім аўтобусе, і ў аддзяленні міліцыі моладзевага лідэра, былога палітвязня Андрэя Кіма.

У 20.00 каля касцёла святога Язэпа, побач з плошчай Свабоды, амапаўцамі былі арыштаваныя яшчэ 5 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», у тым ліку Зміцер Бародка, Васіль Жакаў, Павел Вінаградаў, Антон Мазнёў, Уладзімір Прохараў. Апазіцыянеры прыйшлі да касцёла са свечкамі, каб памаліцца за вызваленне палітвязняў і за вяртанне храма Каталіцкай Царкве. Затрыманых адвезлі ў Цэнтральнае РУУС.

На Кастрычніцкай плошчы Менска быў таксама затрыманы фотакарэспандэнт «Белгазеты» Вадзім Заміроўскі. Журналіста адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Менска, нягледзячы на пасведчанне супрацоўніка газеты. Міліцыянты заявілі, што дакумент нібыта падроблены і прымусілі журналіста здаць адбіткі пальцаў. Рэдакцыя «Белгазеты» пацвердзіла, што Заміроўскі сапраўды з'яўляецца іх фатографам.

Таксама стала вядома, што акцыі салідарнасці былі разагнаныя ў Баранавічах і Віцебску. У абодвух гарадах былі арыштаваныя парадку 10 чалавек, сярод якіх былі актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Фронту» і «Маладых сацыял-дэмакратаў».

Затрыманых у Менску актывістаў апазіцыі сталі вызваляць з Маскоўскага і Цэнтральнага РУУС Менска без складання пратаколаў пасля 21.00. Шматлікіх з іх у парушэнне закона пратрымалі ў аддзяленнях міліцыі больш за тыр гадзіны.

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Малады Фронт"

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках