15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «З кожным новым крэдытам МВФ амапаўцы становяцца больш нахабнымі»

13

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» распавёў аб тым, як яго збівалі ў Маскоўскім РУУС пасля арышту ў Дзень салідарнасці.

«Мяне пачалі збіваць яшчэ ў аўтобусе, калі я спытаў людзей у цывільным, за што нас арыштавалі. Тады мяне моцна стукнулі нагой у бок. У РУУС Маскоўскага раёна я папрасіў гэтых людзей прадставіцца і паказаць дакументы. У адказ мяне пачалі збіваць. Рабяты паспрабавалі за мяне ўступіцца. Тады пачалі біць усіх. Алега Ладуцьку цягалі за валасы, Максіма Вінярскага білі па нагах, камусьці парвалі вопратку. Супрацоўнікі РУУС ніяк на збіццё не рэагавалі.

Потым ужо супрацоўнік міліцыі Генадзь Пынцікаў сказаў, што ведае тых, хто нас збіваў, але называць ён іх не будзе, таму што яны з АМАПа. Мы патрабавалі, каб міліцыянты прынялі заяву аб тым, што нас збівалі невядомыя злачынцы. Міліцыянты адмаўляліся яе браць, але потым, у выніку, праз 4 гадзіны ўзялі.

З тых часоў як пачаліся размовы аб «лібералізацыі», сітуацыя ў Беларусі пачала мяняцца ў горшы бок. А калі рэжыму Лукашэнкі сталі выдаваць крэдыты, з затрыманымі апазіцыянерамі наогул перасталі цырымоніцца. Калі ўсяго некалькі месяцаў таму нас практычна не чапалі пры затрыманні, то зараз, з кожным новым крэдытам ад МВФ, рэжым становіцца ўсё больш жорсткім. Амапаўцы становяцца больш нахабнымі. Упершыню за апошнія месяцы мяне так нахабна і адкрыта збівалі, не думаючы аб наступствах, не баючыся быць пакараным», -- распавёў сайту www.charter97.org Яўген Афнагель.

16 ліпеня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» праводзілі акцыю салідарнасці з палітвязнямі каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску. Праз 15 хвілін да іх падбеглі супрацоўнікі сілавых структур у цывільным і сталі збіваць. Шасцярых чалавек зацягнулі ў аўтобус і адвезлі ў Маскоўскае РУУС Менска. У гэты дзень такім чынам у Менску былі арыштаваныя парадку 50 апазіцыянераў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках