30 снежня 2024, панядзелак, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэст: Дзе Завадскі, Ганчар, Захаранка, Красоўскі?

Актывісты брэсцкай арганізацыі «Маладога Фронту» правялі інфармацыйную акцыю ў Дзень салідарнасці.

На паркінгах каля адміністрацый Маскоўскага раёна і гарвыканкама маладыя людзі распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй аб зніклых палітыках і грамадскіх дзеячах.

Усяго было распаўсюджанае каля 300 улётак. Затрыманых падчас акцыі не было.

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юрый Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ОРТ Зміцер Завадскі.

Аб неабходнасці высвятліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў стала заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду аб іх знікненні змяшчаецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазронаў у іх дачыненні да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках