12 лiстапада 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бародка: «Пасля сустрэч дыктатара з Папай Рымскім беларусам не даюць маліцца каля касцёла»

1

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка быў затрыманы 16 ліпеня напярэдадні правядзенні акцыі салідарнасці каля касцёла святога Язэпа ў Менску.

«Мяне затрымалі на падыходзе да касцёла. Я ішоў разам з Васілём Жаковым, да нас падыйшоў супрацоўнік міліцыі ў цывільным, паказаў пасведчанне і спытаў, куды мы накіроўваемся. Мы сказалі, што наогул, у яго няма прававых падставаў задаваць такія пытанні. У адказ міліцыянт выклікаў падмацаванне, нас заштурхалі ў аўтобус, дзе ўжо сядзелі іншыя затрыманыя.

У Цэнтральным РУУС Менска нас пыталі, чаму мы прыйшлі менавіта да касцёла святога Язэпа. Мы сказалі, што гэты традыцыйны збор у Дзень салідарнасці, і наогул кожны дзень людзі сюды прыходзяць і моляцца за вяртанне храма каталікам. Касцёл святога Язэпа ўжо стаў адным з сімвалаў беларускай салідарнасці. Там збіраюцца не толькі каталікі, але і праваслаўныя, людзі, якія вераць у лепшае, вераць у перамены.

У аддзяленні міліцыі з вопраткі затрыманых актывістаў зрывалі значкі з нацыянальнай сімволікай, некаторых прымусілі прайсці дактыласкапію. Вызвалілі нас праз некалькі гадзін без складання пратаколаў.

Для мяне нічога новага ўчора не адбылося. Добрага ад гэтай улады чакаць не прыходзіцца. Усе заявы аб лібералізацыі – фарс. Я не веру, што беларускі рэжым можа змяніцца. У мяне няма ніякіх ілюзій, а таму няма і расчараванняў.

Хацеў бы звярнуць увагу на тое, што ў краіне парушаюцца не толькі палітычныя правы, але і правы вернікаў. Ім не даецца права маліцца каля касцёла. Гэта даволі дзіўна, асабліва пасля нядаўніх сустрэч Лукашэнкі з Папай Рымскім», -- сказаў Зміцер Бародка ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org.

Дарэчы, выйдучы на волю, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» зноў прыйшлі да касцёла святога Язэпа і правялі малітву за вяртанне храма каталікам і за вызваленне палітвязняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках