12 лiстапада 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: «Мікалай Аўтуховіч паводзіць сябе як чалавек, да канца ўпэўнены ў тым, што мае рацыю»

З палітвязнем, які пачаў выходзіць з галадоўкі, якая цягнулася тры месяцы, сустрэўся адвакат.

Павел Сапелка паведаміў «Радыё Свабода», што Аўтуховічу ў следчы ізалятар ужо перадалі сокі і садавіну, якія спатрэбяцца яму падчас выходжання з галадоўкі.

Выходжанне з галадоўкі зойме шмат дзён, кажа Павел Сапелка.

«Будзе піць сокі, спрабаваць выціскаць сок з садавіны. Гэта дзесьці першыя 10 дзён. Наступныя 10 дзён, калі ўсё будзе добра, пачне пераходзіць патроху на нейкія кашкі», -- заяўляе адвакат.

Павел Сапелка спадзяецца, што ў СІЗА Мікалаю Аўтуховічу будзе аказаная якасная медыцынская дапамога.

«Спадзяюся, медыцынскі кантроль за ім будзе забяспечаны, -- кажа Павел Сапелка. -- У Аўтуховіча і ў самога ёсць ужо пэўны досвед, і ў першую чаргу ён будзе дзейнічаць адпаведна яму. Але я заўважыў, што медыкі, якія яго даглядаюць, выяўляюць да яго прафесійную ўвагу».

Вось як адвакат Павел Сапелка характарызуе свайго падабароннага:

«Мне ён падаўся вельмі цікавым чалавекам. Што датычыцца ягонай пазіцыі, так ён паводзіць сябе як чалавек, да канца ўпэўнены ў тым, што мае рацыю. Я бы не назваў гэта фанатызмам. У нас з ім праходзіць вельмі канструктыўны дыялог. У нас ёсць разуменне і адносна таго, як будаваць у будучыні абарону».

Што датычыцца справы Мікалая Аўтуховіча, Павел Сапелка па-ранейшаму яе не каментуе, спасылаючыся на падпіску аб невыдаванні. Адвакат сказаў, што нават цяпер, калі Мікалай Аўтуховіч у вельмі цяжкім стане, следчыя могуць вырашыць праводзіць з ягоным ўдзелам нейкія следчыя дзеянні.

«Закон гэтага не забараняе, але калі Аўтуховіч будзе не ў стане гэта рабіць па стане здароўя, ён аб гэтым заявіць», -- дадаў адвакат.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года разам са сваімі калегамі Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам і беспадстаўна абвінавачаны ў арганізацыі падпалаў, здзейсненых яшчэ ў 2005 годзе.

16 ліпеня Аўтуховіч абвясціў аб зканчэнні галадоўкі, якую трымаў тры месяцы.

Беларускія праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках