16 лiстапада 2024, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфан Эрыксан: Ёсць пытанні, у якіх мы займаем прынцыповую пазіцыю

3

Еўразвязу патрэбная дапамога Беларусі, каб адмяніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Пра гэта заявіў амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан 1 ліпеня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку старшынства Швецыі ў Еўразвязе ў другім паўгоддзі, перадае БелаПАН.

Па словах дыпламата, падрыхтоўка рашэння аб адмене ці падаўжэнні санкцыяў пачнецца ў кастрычніку, а само рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе прынятае ў лістападзе. «Спадзяемся, што беларускі бок зробіць належныя крокі, каб ЕЗ змог прыняць правільнае рашэнне», — сказаў амбасадар.

Эрыксан не стаў удакладняць, якія менавіта крокі ЕЗ чакае ад Менска ў найбліжэйшыя месяцы. Ён лічыць, што «беларускі бок будзе вырашаць, як і што зрабіць, паколькі знаёмы з рэкамендацыямі ЕЗ». «Нармалізацыя адносінаў — у інтэрасах ЕЗ і Беларусі, — падкрэсліў дыпламат. — Галоўнае — гэта дыялог і рух».

Швецкі амбасадар заявіў, што Еўразвяз вітае крокі, якія ўжо зробленыя беларускімі ўладамі. «Мы будзем далей працаваць, каб працягваўся дыялог і кантакты паміж Беларуссю і ЕЗ. Важна таксама весці дыялог адначасова з уладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны», — лічыць Эрыксан.

Па словах дыпламата, шведы лічацца прагматычнай нацыяй, аднак ёсць пытанні, у якіх яны займаюць прынцыповую пазіцыю. Так, адзначыў ён, у межах свайго старшынства Швецыя мае намер узнімаць пытанне пра захаванне правоў чалавека і важнасць прававой дзяржавы. Эрыксан выказаў надзею на тое, што за час швецкага старшынства ў ЕЗ праваабарончая тэматыка «стане больш заўважнай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках