15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: «Мы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі з прэзідэнтамі Польшчы, Украіны і Літвы»

8

Былы старшыня Вярхоўнага Савета прадстаўляў Беларусь на святкаванні 440-годдзя Люблінскай уніі.

Нагадаем, што на ўрачыстасці з удзелам прэзідэнтаў Польшчы, Літвы і Украіны не быў запрошаны Аляксандр Лукашэнка. Пра візіт ў суседнюю краіну былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч распавёў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

-- Станіслаў Станіслававіч як праходзіць святкаванне 440-годдзя Люблінскай уніі?

-- Вы ведаеце, я быў на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнтаў, таму ў сам Люблін яшчэ не паспеў патрапіць. Прэзідэнт Польшчы запрасіў мяне ў Варшаву. Учора мы разам з Лехам Качынскім на яго асабістым самалёце прыляцелі на ваенную базу каля Любліна. Там да нас далучыліся прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, і мы такой вось VIP-кампаніяй у адным аўтобусе паехалі ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ.

Там нас сустрэў рэктар і прарэктары ўніверсітэта, вышэйшыя рэлігійныя іерархі Польшчы. Першае, што мы зрабілі – гэта адкрылі мемарыяльную дошку з прозвішчамі ўсіх ганаровых дактароў Люблінскага ўніверсітэта.

-- Вам жа, як і прэзідэнтам Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі, было таксама прысвоенае званне ганаровага доктара Люблінскага ўніверсітэта?

-- Так, учора і прысвоілі. І на гэтай мемарыяльнай дошцы былі таксама нашыя імёны. Я пажартаваў, што помнік пры жыцці, можа, і не вельмі добра, але атрымалася, як атрымалася. Дарэчы, у мяне гэта ўжо чацвёртая мантыя ганаровага доктара.

На цырымоніі мяне прадстаўляў польскі прафесар Георгі Клачоўскі. Я вельмі паважаю гэтага чалавека, удзельніка паўстання ў варшаўскім гета. Прафесар так мяне прадставіў, што ў мяне нават слёзы на вачах выступілі. Безумоўна, я ганаруся, што апынуўся ў адной кампаніі з Янам Паўлам ІІ, Валдасам Адамкусам, Віктарам Юшчанкам, іншымі годнымі людзьмі. Тры месяцы таму ганаровым доктарам Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта стаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.

- Пра што вы размаўлялі з прэзідэнтамі суседніх з Беларуссю краінаў?

- Я камунікаваў з ўсімі. Вельмі доўга размаўлялі з Лехам Качынскім, з Віктарам Юшчанкам, з Валдасам Адамкусам. Мы адкрыта абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, але, пра што мы канкрэтна размаўлялі, не агалошваецца. Магу сказаць, што з Віктарам Юшчанкам мы дамовіліся сустрэцца ў самы найбліжэйшы час зноў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках