16 лiстапада 2024, Субота, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следам за малаком Расея забараняе беларускія медыкаменты

9

Расздароўнагляд уключыў Белмедпрэпараты ў «чорны спіс» вытворцаў лекаў.

Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага развіцця склала чарговы рэйтынг вытворцаў недабраякасных лекаў сярод расейскіх і замежных лідэраў фармацэўтыкі. У спіс патрапілі як расейскія, так і замежныя кампаніі, паведамляе АФН.

Як паведамляе прэс-служба Расздароўнагляда, лідэрамі «чорнага спісу» сярод замежных вытворцаў сталі кампаніі «Здароўе» (Украіна, 12 серыяў забракаваных лекавых сродкаў), Novartis Pharma AG (Нямеччына, 7 серыяў), Sagmel Inс. (ЗША, 5 серыяў), Polfa (Польшча, 5 серыяў), Shreya Life Sciences Pvt.Ltd (Індыя, 4 серыі), Sishui Xierkang Pharmaceutical Co.Ltd (Кітай, 4 серыі) і «Белмедпрэпараты» (Беларусь, 2 серыі).

Сярод расейскіх вытворцаў спіс узначальвае прадпрыемства «Сотэкс»: яно вырабіла сто серыяў забракаваных лекаў. У спіс Расздароўнагляда таксама ўвайшлі фірмы «Флора Каўказа» (10 серыяў), «Навасібхімфарм» (9 серыяў), «Ёдныя тэхналогіі і маркетынг» (9 серыяў), «Віфітэх» (6 серыяў), «Дальхімфарм» (5 серыяў), «Татхімфармпрэпараты» (5 серыяў), «Масхімфармпрэпараты ім.М.А.Сямашкі» (4 серыі), «Растоўская фармфабрыка» (4 серыі), «Яраслаўская фармфабрыка» (4 серыі) і даччынае прадпрыемства «ДзяржНДІАХТ» — дзяржаўны завод медыцынскіх прэпаратаў (9 серыяў).

Цяпер у дачыненні да шэрагу прэпаратаў гэтых кампаніяў будзе праводзіцца абавязковы папярэдні кантроль якасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках