16 лiстапада 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд узмоцніць кантроль за прадукцыяй 40 беларускіх прадпрыемстваў

Новыя меры Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі могуць скараціць аб'ём паставак беларускай малочнай і мясной прадукцыі на расейскі рынак.

Як паведамляе БелТА, Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ узмацняе лабараторны кантроль за прадукцыяй 40 малако- і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі.

У спіс прадпрыемстваў, за прадукцыяй якіх будзе ўзмоцнены лабараторны кантроль, уключаныя Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Аршанскі малочны камбінат, ЗПУВГ «Старфуд», ААТ «Бабуліна крынка», ААТ «Малочныя горкі», Стаўбцоўскі мясакамбінат, ПВУП «Палескія сыры», СААТ «Белавежскія сыры», Бярозаўскі сыраробчы камбінат, ААТ «Малочны свет», Ваўкавыскі мясакамбінат, птушкафабрыка «Аршанская», Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Бабруйскі мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.

«Лабараторны кантроль за прадукцыяй згаданых беларускіх прадпрыемстваў будзе ўзмоцнены згодна са схемай правядзення кантролю паднаглядных грузаў і адбору пробаў для лабараторных даследаванняў прадукцыі жывёльнага паходжання, якая пастаўляецца прадпрыемствамі Беларусі», — паведамляецца ў прэс-рэлізе Рассельгаснагляда.

Раней Расспажыўнагляд уводзіў забарону на ўвоз у Расею больш чым 1000 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. Зараз санкцыі часткова знятыя, аднак у ведамства па-ранейшаму застаюцца прэтэнзіі да якасці беларускіх малочных прадуктаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках