15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве забаранілі акцыі ў Дзень Незалежнасці 27 ліпеня

2

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў актывістам апазіцыі правесці ў цэнтры горада інфармацыйныя пікеты ў 19-ю гадавіну прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

У адказе за подпісам намесніка старшыні гарадской вертыкалі Фёдара Міхеенкі вядзецца, што ў Магілёве для правядзення такіх акцый ёсць пэўнае месца - вуліца Чалюскінцаў каля дома № 54-а. Гэтая пляцоўка знаходзіцца ўдалечыні ад людных вуліц. Каб атрымаць дазвол на акцыю заяўнікам трэба скласці дамовы з мясцовай міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі і аплаціць іх паслугі. Гэта прыкладна паўмільёны рублёў. Аплата паслуг, аднак, не гарантуе, што акцыю дазволяць. Два гады таму акцыю ў Дзень волі не дазволілі, таму што нібыта рамантавалі пляцоўку. Апазіцыянеры тады высвятлілі, што ніякі рамонт у гэтым месцы не вёўся.

У адказе гарвыканкама адзначана: калі заяўнікі не згодныя з рашэннем улад, яны могуць звярнуцца ў суд. Апазіцыянеры не выключаюць, што так і зробяць. Нягледзячы на пазіцыю ўлад, ад сваіх намераў яны не збіраюцца адмаўляцца і гатовыя правесці пікеты і распаўсюдзіць інфармацыю аб сапраўдным Дні Незалежнасці Беларусі.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка адмяніў святкаванне Дня Незалежнасці на афіцыйным узроўні 27 ліпеня. Замест гэтага ўлады святкуюць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня - у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках