15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціла амаль палову валютнай выручкі

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў у студзені-чэрвені 2009 года склала, па папярэдніх дадзеных, 10,832 мільярда даляраў.

Гэта на 41,9 адс менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 года, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банка.

У тым ліку паступленні ад экспарту тавараў паменшыліся на 46 адс да 9,072 млрд дал, ад экспарту паслуг - павялічыліся на 1,7 адс да 1,647 млрд дал, выручка ад гандлю за валюту ў межах краіны - паменшылася на 54,6 адс да 101,922 млн дал, іншыя паступленні - скараціліся на 26,8 адс да 10,840 млн дал.

У выніку ў структуры валюты, якая паступае, частка выручкі ад экспарту тавараў знізілася да 83,8 адс у студзені-чэрвені 2009 г з 90 адс у студзені-чэрвені 2008 г, ад экспарту паслуг - узрасла да 15,2 адс з 8,7 адс, паступленняў ад унутранага гандлю за валюту - знізілася да 0,9 адс з 1,2 адс у студзені-чэрвені 2008 г, частка іншых паступленняў у студзені-чэрвені 2009 г склала 0,1 адс /у студзені-чэрвені 2008 г таксама 0,1 адс/.

У студзені-чэрвені 2009 г аб'ём паступлення валютнай выручкі на рахункі беларускіх прадпрыемстваў з СНД склаў 3,958 млрд дал, што на 45,6 адс менш, чым у аналагічным перыядзе 2008 г, у тым ліку з Расеі - 3,369 млрд дал /мінус 43 адс/. З краін па-за СНД паступіла 6,874 млрд дал валютнай выручкі /мінус 39,5 адс/.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках