14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СІЗА запэўніваюць, што пасля трох месяцаў галадоўкі Аўтуховіч адчувае сябе «цудоўна»

3

Медыкі не паведамляюць канкрэтнай інфармацыі пра стан здароўя палітвязня, накіроўваючы журналістаў да адміністрацыі ізалятара.

«Як Мікалай Аўтуховіч выходзіць з галадоўкі?», - з такім пытаннем «Радыё Свабода» звярнулася да загадчыцы медчасткі менскага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць Аўтуховіча.

«Цудоўна выходзіць з галадоўкі. Прашу вас больш не тэлефанаваць па гэтым нумары, у нас гэта забаронена. Прыходзіце за звесткамі на прыём да адміністрацыі, вам усё скажуць», - сказала Ала Міхеева.

Мікалай Аўтуховіч галадаў 91 дзень, з 16 красавіка па 16 ліпеня. Па словах адваката Паўла Сапелкі, вязень сумлення за час галадоўкі схуднеў больш чым на 35 кілаграмаў. Урач установы Ала Міхеева прызнавалася, што на працягу некалькіх тыдняў Аўтуховічу, каб яго падтрымаць, ставілі кропельніцу.

Адвакат, які бачыўся з Аўтуховічам на мінулым тыдні, сказаў, што яму перадалі сокі і гародніну. «Ён пачне піць спачатку разведзеныя сокі, потым больш канцэнтраваныя, потым сокі з цёртай гародніны, а потым ужо кашы. «Працэс выхаду з галадоўкі павінен быць такім жа доўгім як і сама галадоўка», - кажа адвакат.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч і яшчэ два актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска - Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка - былі затрыманыя 8 лютага з санкцыі пракурора Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Мікалай Аўтуховіч, змешчаны ў СІЗА у Менску, 3 месяца праводзіў галадоўку пратэсту. Яна была спыненая толькі 16 ліпеня – стан палітвязня медыкі ацэньваюць як крытычны.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках