15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усё хлусня. Я нікуды ад Расеі не сыйду

46

Такую заяву беларускі кіраўнік зрабіў на сустрэчы з кіраўніком Лічыльнай палаты РФ Сяргеем Сцяпашыным.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не верыць чуткам і інсінуацыям пра сыход Беларусі ад Расеі, якія распускаюцца ў некаторых СМІ.

«Мы ніколі не сыдзем ад Расеі, гэтак жа як Расея ніколі не пакіне нас, - сказаў беларускі кіраўнік. - Усё, што яны пішуць на гэты конт, - поўная хлусня і наўмыснае скажэнне фактаў на любой, нават самім драбнюткай падставе. Не кажучы ўжо пра эканамічныя і палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Расеяй». «Гэтае антынароднае лобі, якое актывізавалася ў Расеі і ў нас», - дадаў ён.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, звяртаючыся да Сяргея Сцяпашына: «Мы заўсёды былі разам і будзем. І таму працы ў КДК і Лічыльнай палаты на перспектыву вельмі шмат. Я упэўнены, што яе будзе яшчэ больш».

Лукашэнка выказаў надзею, што па ўсіх накірунках узаемадзеянне паміж двума ведамствамі будзе мацнець. «Я заўсёды падтрымліваю любое вашае ўмяшанне ў любое пытанне ўзаемаадносінаў дзяржаваў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Кантроль заўсёды будзе пры любой уладзе адным з найважных накірункаў дзяржаўнай дзейнасці».

На яго думку, актывізацыя сумеснага кантролю Лічыльнай палаты Расеі і Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі за выкананнем бюджэту «саюзнай дзяржавы» прынесла станоўчы вынік.

«Мы даўно прынялі за правіла, што два кантрольныя ведамствы «саюзнай дзяржавы» павінны сачыць за выкананнем саюзнага бюджэту. Ваша першае ўмяшанне ў пытанні яго выдаткоўвання дало станоўчыя вынікі. Думаю, што выдаткванне грошай з саюзнага бюджэту можа быць узорам выдаткоўвання грашовых сродкаў для любой бюджэтнай арганізацыі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сяргей Сцяпашын у сваю чаргу падкрэсліў, што ў Лічыльнай палаты Расеі і Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі няма ніякіх таямніцаў адно ад аднаго.

«Нягледзячы на ўсе перыпетыі жыцця дзяржаваў, у тым ліку крызіснае становішча, паміж нашымі ведамствамі заўсёды заставаліся найцудоўнейшыя адносіны», - падкрэсліў Сяргей Сцяпашын.

Чыноўнік паінфармаваў, што сёння плануецца правядзенне сумеснай калегіі КДК Беларусі і Лічыльнай палаты РФ. Асноўнымі пытаннямі парадку дня з'яўляюцца рэалізацыя бюджэту «саюзнай дзяржавы» і рэалізацыя праграмаў «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках