15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладых апазіцыянераў працягваюць гвалтоўна забіраць у армію

3

Гомельскаму актывісту «Маладога фронту» Андрусю Цянюту супрацоўнікі міліцыі прынеслі ў аўторак позву ў ваенкамат.

Як перадае «Радыё Свабода», актывіст павінен прыехаць у гарадскі ваенкамат 24 ліпеня ў 9 раніцы. Як сказана ў позве, «для прызыву».

«Я здзівіўся гэтай позве, -- кажа Андрусь Цянюта. -- Два гады таму як студэнт-завочнік я атрымаў адтэрміноўку да 2012 года. Лічу, што з дапамогай арміі ўлады хочуць ізаляваць актыўных маладых людзей».

У траўні моладзеваму актывісту споўнілася 22 гады. Ён вучыцца на 3 курсе, на завочным аддзяленні Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі, атрымлівае прафесію інжынера-механіка. Гэта дае яму права на адтэрміноўку.

У верасні 2007 года Цянюту арыштавалі на 10 сутак за распаўсюд ўлётак у падтрымку выключанага з універсітэта студэнта-выдатніка Зміцера Жалезнічэнкі.

Пазней Гомельскае ўпраўленне КДБ прызнала яго падазраваным у крымінальнай справе за дзейнасць ад імя незарэгістраванай уладамі арганізацыі «Малады фронт». У кватэры, дзе пражывае актывіст разам з бацькамі, правялі ператрус, забралі кампутар і пакаралі Цянюту штрафам і арыштам на 7 сутак нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.

Сёлета ў лютым за праведзеную акцыю ля сценаў Гомельскага аблвыканкама з расцяжкай «КДБ нас з працы гоніць - хто абароніць?» Цянюта быў зноў аштрафаваны. А ў траўні разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам, якія з лютага 2009 года знаходзяцца ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама.

Нагадаем, што ў Беларусі ўжо шмат хто з моладзевых актывістаў быў гвалтоўна адпраўлены ў армію. Толькі сёлета ў кайданках у армію былі адпраўленыя лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка і актывісты «Маладога Фронту» Іван Шыла і Зміцер Хведарук. Маладых людзей «прызвалі» гвалтам, нягледзячы на медыцынскія паказанні, якія фактычна прызнаюць іх непрыдатнымі да вайсковай службы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках