17 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхатэрапеўт Сяргей Турчук: «Уладам вельмі выгадна трымаць людзей у дэпрэсіі»

9

Амерыканскі часопіс Esquire апублікаваў вынікі даследавання «Сем смяротных грахоў». Са 169 дзяржаваў Беларусь заняла трэцяе месца па нудоце.

Гэта вызначалася па колькасці самагубстваў на душу насельніцтва. Псіхатэрапеўт Сяргей Турчук у інтэрв'ю «Еўрарадыё» патлумачыў, чаму ў нас такі высокі паказчык.

«Самагубства і нудота — гэта ўсё пра дэпрэсіўны стан, -- кажа псіхатэрапеўт. -- І ў нас сапраўды дэпрэсіўная нацыя. Гэта вызначаюць асабовыя, псіхалагічныя і сацыяльныя фактары. Гэта цэлы кангламерат, вельмі аб'ёмны працэс, у выніку змяняецца фон і зніжаецца настрой. Дзяржаве вельмі выгадна трымаць людзей у дэпрэсіўным стане. Таму што калі чалавек адчувае сябе ахвярай, гэты стан яго паралізуе, ён ужо нічога не хоча рабіць. І калі разглядаць феномен нудоты з навуковага пункту гледжання, дык зразумела, чаму Беларусь займае лідыруючыя пазіцыі.

Я працаваў у нашай Рэспубліканскім клінічным псіхіятрычным шпіталі, у 29-м суіцыдальным аддзяленні. Там вельмі вялікія чэргі, каб туды патрапіць, не хапае ложкаў, месцаў. З іншага боку, мая другая адукацыя — сацыяльны працаўнік. Гэта людзі, якія павінны клапаціцца пра сацыяльныя катэгорыі грамадзянаў. І сацыяльныя працаўнікі ў нас не працаўладкаваныя. Ёсць жанчыны, якія купляюць бабулям хлеб, і на гэтым сацыяльная служба сканчаецца».

Афіцыйная медыцынская статыстыка: сярод краінаў СНД Беларусь ужо 2 гады на першым месцаў па колькасці самагубстваў. Вось як гэта каментуе псіхатэрапеўт:

«І наўрад ці гэтая статыстыка зменіцца. Там яшчэ розная статыстыка ў жанчынаў і ў мужчынаў. Жанчыны ў тры разы часцей за мужчынаў распачынаюць самагубства, а мужчыны ў тры разы часцей даводзяць яго да канца. У жанчынаў можа быць 15-25 парасуіцыдаў — дэманстратыўных, каб у апошні момант яе выратавалі. Мужчыны, як правіла, рана ці позна даводзяць гэтую справу да канца».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках