12 лiстапада 2024, aўторак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія «эксперты» дапамагаюць рэжыму хаваць праўду пра палітвязняў

22

У амбасады краінаў Еўразвяза ў Менску рассылаецца заключэнне нямецкага эксперта Марціна Фінке па справе Мікалая Аўтуховіча.

У заключэнні кажацца, што ніякіх працэсуальных парушэнняў у справе палітвязня няма, паведаміў газеце «Наша Ніва» праваабаронца Алег Воўчак.

У Менску прафесар універсітэта Пасаў (Ніжняя Баварыя) Марцін Фінке знаходзіўся з 8 па 10 ліпеня, дзе знаёміўся з матэрыяламі справы. За такі кароткі час Фінке паспеў падрыхтаваць сваё заключэнне. Хутчэй за ўсё, немец сустракаўся толькі са следчым Віталём Кухарчыкам. Ні з Аўтуховічам, ні з яго адвакатам Паўлам Сапелкам, ні з дыпламатамі ён не сустракаўся.

«Узнікаюць пытанні: хто прымаў, запрашаў, фінансаваў немца?», -- пытаецца Алег Воўчак. Праваабаронца катэгарычна настойвае на міжнароднай экспертызе справы Аўтуховіча, але пры ўмове, што яна будзе адкрытай і публічнай.

«Улічваючы, што крымінальная справа з'яўляецца закрытай, і нават адвакат не мае магчымасці знаёміцца з ўсімі матэрыяламі да заканчэння следства, прыезд нямецкага эксперта вельмі насцярожвае, -- кажа Алег Воўчак. -- Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства дакладна вызначае, хто мае доступ да справы: абвінавачаны, пацярпелы, пракурор, следчы і абаронца - усё. Ёсць яшчэ эксперты, але - беларускія эксперты. Так што пракуратура, строга кажучы, не мела права дапускаць гэтага эксперта да азнаямлення з матэрыяламі справы».

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч і яшчэ два актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска - Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка - былі затрыманыя 8 лютага з санкцыі пракурора Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Мікалай Аўтуховіч, змешчаны ў СІЗА у Менску, 3 месяца праводзіў галадоўку пратэсту. Яна была спыненая толькі 16 ліпеня. Па словах адваката Паўла Сапелкі, за час галадоўкі Аўтуховіч схуднеў больш чым на 35 кілаграм.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках