16 лiстапада 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар хакейнага клуба: «Дiнамо» - гэта як U2 ці «АукцЫон»

27
Гендырэктар хакейнага клуба: «Дiнамо» - гэта як U2 ці «АукцЫон»

Надпіс на незразумелай мове - «Дінамо» - ужо нанесены на майкі, афіцыйныя бланкі, рэкламную і сувенірную прадукцыю клуба.

Аляксандр Белы, гендырэктар менскага клуба, які прэзэнтуе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе, у інтэрв'ю сайту каманды патлумачыў прычыну замены літары ў назове дружыны, якая ў новым сезоне будзе называцца «Дiнамо», паведамляе БелТА.

«Аўтарскія правы на слова «Динамо» належаць БФСТ «Динамо». На працягу мінулага года мы штомесяц адлічвалі ў БФСТ значную суму. Так працягвацца не магло. Нягледзячы на тое, што перамовы вяліся на працягу доўгага часу, поспехам яны не скночыліся. Мы самастойны праект. Каб брэнд развіваўся, пупавіну рана ці позна трэба адрэзаць», - сказаў Аляксандр Белы.

Новае напісанне выклікала мноства абмеркаванняў сярод заўзятараў, якія здзіўляюцца, на якой мове напісана слова «Дiнамо» (па-беларуску трэба пісаць «Дынама»). Гендырэктар сітуацыю пракаментаваў так:

«Сусветна вядомы брэнд Reebok змяніў свой назоў і стаў RBK. Група U2 называецца менавіта так, а не You too. Тое ж самае датычыць і групаў Uma2rman, «АукцЫон». Прыкладаў шмат. «Дiнамо» - гэта ні па-расейску, ні па-беларуску, ні па-украінску. Мы ўпэўненыя, што напісанне стане брэндам. Дакладна гэтак жа як і PDD, U2, Will I am, Bvlgari, Uma2rman, RBK, «Лока» і гэтак далей. Бачыце, колькі абмеркаванняў на форумах і сайтах? Навіна пра лагатып б'е ўсе рэкорды па каментарах. Спачатку вы на нас злуецеся, абмяркоўваеце, смяецеся, пярэчыце. Чым больш эмоцыяў адчувае чалавек з нагоды «Дiнамо», тым лепш для нас. Гэта ж публічны брэнд, мы хочам увагі, няўжо гэта дрэнна? Думаю, у найбліжэйшай будучыні вы зразумееце, чаму ўсё менавіта так адбылося, і вашае меркаванне зменіцца. Усе тонкасці гэтага брэнда адкрываць пакуль не стану», - сказаў Аляксандр Белы ў звароце заўзятарам.

Новы надпіс ужо нанесены на майкі, афіцыйныя бланкі, рэкламную і сувенірную прадукцыю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках