16 лiстапада 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар робіцца нахабным ад беспакаранасці

31

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб ЗША адмянілі санкцыі супраць яго рэжыму, а Еўразвяз не ставіў ніякіх умоваў.

Беларусь мае намер быць раўнапраўным удзельнікам праграмы ЕЗ Усходняе партнёрства і вызначаць ступень удзелу ў ёй, зыходзячы з нацыянальных інтэрасаў, заявіў у Менску Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на нарадзе з кіраўнікамі замежных установаў Беларусі.

«Беларусь уваходзіць ва Усходняе партнёрства не прасіцелем, а раўнапраўным удзельнікам. Ступень нашага ўдзелу, умовы нашай прысутнасці ў праграме будуць вызначацца, зыходзячы з нацыянальных інтэрасаў, а не з удзячнасці, што нас туды паклікалі», сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў што «мы вітаем якасна новы стан адносінаў з ЕЗ, але разумеем, што дыялог не будзе простым». Пры гэтым адзначыў, што паляпшэнне адносінаў Беларусі і ЕЗ не з'яўляецца вынікам нейкага «гандлю, згодніцтва ці піяру». Лукашэнка падкрэсліў, што адносіны Беларусі і Еўразвяза «павінны будавацца на раўнапраўнай аснове без якіх-небудзь патрабаванняў і ўмоваў».

Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі, як і ў любой іншай дзяржавы, ёсць «свой шлях наперад, які адпавядае ступені развіцця эканомікі, гісторыі».

Дыктатар заявіў, што Беларусь будзе развівацца так, як ёй гэта трэба, «а не па адным шаблоне, пад нечую дыктоўку».

Паводле пераканання Лукашэнкі, «важная не знешняя дэмакратычная абалонка, і не ўведзеная звонку дэмакратыя».

«Такая наспех прышчэпленая дэмакратыя няўстойлівая, яна прыходзіць і сыходзіць. А бяда ў тым, што такія мічурынскія практыкаванні наносяць шкоду краіне, эканоміцы і, у рэшце рэшт, народу», - сказаў ён. Пры гэтым заявіў, што «ніхто не адмаўляе, што дэмакратыя - справа правільная» і выказаў меркаванне, што дэмакратыі ў Беларусі «не менш, чым у суседзяў, той дэмакратыі, якая паўсядзённа патрэбная простаму чалавеку і яго сям'і, а не балбатні за кошт замежных інвестараў».

Лукашэнка звярнуў увагу, што «ЕЗ, кіруючыся новымі адносінамі з Беларуссю, і адміністрацыя ЗША не ставілі за мэту зняццё дзейснай улады».

«Гэта значыць, што з'явілася разуменне наяўнасці магчымасці ісці да адной мэты рознымі шляхамі», дадаў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што «мы імкнемся да фарміравання сапраўднага пояса добрасуседства - у эканоміцы, палітыцы, свабоды перасоўвання, у шырокім яго разуменні, не толькі для сябе, але і Расеі, і ЕЗ».

Адносна ўзаемаадносінаў з ЗША беларускі дыктатар таксама заявіў, што будзе расцэньваць поўнае зняццё эканамічных санкцыяў Вашынгтонам як сігнал для паўнавартаснага ўзнаўлення ўзаемнай дыпламатычнай прысутнасці.

«Ад амерыканскага боку мы чакаем зняццё эканамічных санкцыяў. Гэта будзе разглядацца як сігнал для паўнавартаснага ўзнаўлення ўзаемнай дыпламатычнай прысутнасці», - сказаў Лукашэнка.

Закранаючы адносіны з Расеяй, Лукашэнка сказаў, што лічыць «саюзную дзяржаву» даўгабудам, але не ўтопіяй.

«Так, «саюзная дзяржава» - гэта даўгабуд, але не правал і ўтопія», - заявіў ён.

Паводле яго словаў, «выбар Беларусі абапіраецца на перавагі агульнай сістэмы пабудовы ўнікальных адносінаў з Расеяй як з незалежнай дзяржавай».

Беларускі кіраўнік лічыць, што ў цяперашні час «у Расеі ідзе пераасэнсаванне яе ролі і метадаў працы ў цэлым у свеце, у тым ліку і супрацоўніцтве з Беларуссю». «Мы не збіраемся і не можам гэтаму працэсу перакшаджаць», - сказаў Лукашэнка. Між тым, ён рытарычна спытаў: «Ну, навошта тады знішчаць адзіную сістэму бяспекі ад Берасця да Уладзівастока, навошта знішчаць кааперацыю ў сферы машынабудавання?». На яго думку, з боку Расеі для Беларусі ў апошні час выяўляецца «пагроза цяжкавагавай дзяржаўнасці».

Лукашэнка таксама выказаў непакой з нагоды ўзмацненні «спрэчных пытанняў у адносінах з братэрскай Расеяй». «Пытанні сталі ўзнікаць часцей, і яны становяцца ўсё вастрэй. Пры гэтым прасочваецца паслядоўнасць і сістэмнасць іх узнікнення», - канстатаваў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках