16 лiстапада 2024, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На цэнтральных вуліцах беларускіх гарадоў луналі бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)

2

Рэгіянальныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыі, прысвечаныя Дню Незалежнасці.

Вывешванне нацыянальных сцягоў адбылося ў Салігорску ў цэнтры горада каля гатэля «Алеся». Таксама бел-чырвона-белыя сцягі з'явіліся ў Маладзечне на плошчы Леніна і ў Лідзе на вуліцы Рыбіноўскага, паведамляе f-fight.org.

У апошнія месяцы забароненыя ўладамі бел-чырвона-белыя сцягі ўсё часцей з'яўляюцца над дахамі вышынных дамоў Менска. Таксама нацыянальная сімволіка стала часцей з'яўляцца ў рэгіёнах Беларусі.

Нагадаем, што з 14 красавіка па 14 траўня напярэдадні ўгодак рэферэндуму аб змене нацыянальных сімвалаў прайшла першая маштабная акцыя з патрабаваннем легалізацыі бел-чырвона-белага сцяга. Тады нацыянальныя палатніны з'яўляліся над цэнтрам Менска штодня. C 14 чэрвеня акцыя працягнулася. Зараз сцягі над горадам будуць з'яўляцца ўвесь час да таго моманту, пакуль улады не адменяць забарону на іх публічнае выкарыстанне і не вернуць бел-чырвона-беламу сцягу статус нацыянальнай сімволікі. Акрамя таго, як заяўляюць актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», бел-чырвона-белыя сцягі будуць з'яўляцца і ў іншых беларускіх гарадах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках