15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзем на рэкорд: Адмоўнае сальда Беларусі дасягнула 3,9 мільярдаў даляраў

6

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў I паўгоддзі 2009 года павялічылася амаль у 2 разы.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», паведаміў на паседжанні Саўміна старшыня Нацыянальнага статкамітэта Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

Па словах Уладзіміра Зіноўскага, толькі за чэрвень дэфіцыт знешняга гандлю таварамі вырас на 733 млн даляраў. Такім чынам, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў I паўгоддзі 2009 года склала $3,9 млрд. Гэта ў 1,8 раза больш у параўнанні з I паўгоддзем 2008 года.

Кіраўнік Белстата патлумачыў, што рост адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі выкліканы скарачэннем экспарту на 47,7% да 9 млрд даляраў пры зніжэнні імпарту на 33,4% да 12,9 млрд даляраў. У выніку знешні таваразварот Беларусі ў I паўгоддзі скараціўся 40,1% да 21,9 млрд даляраў.

У.Зіноўскі заявіў, што асноўнай прычынай росту адмоўнага сальда знешняга гандлю з'яўляюцца аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, камплектуючыя), дэфіцыт гандлю якімі ў I паўгоддзі 2009 года вырас на 712,4 млн. даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках