28 снежня 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Калі нам скажуць прадаваць беларускую тэхніку, мы закрыем свой бізнэс

22

Улады просяць дапамагчы бізнэсмэнаў разгрузіць беларускія склады, аднак далёка не ўсе да гэтага гатовыя.

У гандлёвых шэрагах на «Імпульсе» у Менску ў аўторак зраніцы пакупнікі прыцэньваліся у асноўным да цёмных акуляраў, парасонаў, касметыкі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Ва ўрадзе просяць дапамагчы разгрузіць беларускія склады. Вы б ўзяліся дапамагчы?

- І хто будзе гэтым займацца? Калі б беларускія тавары былі на ўзроўні імпартных па якасці, іх і без таго б куплялі. А так - якасць ніжэй, закупкі даражэй. Гэта проста невыгадна! - адрэзала прадавачка.

- Беларусы проста не вырабляюць тое, што можна прадаць - сотавыя тэлефоны, навушнікі. Вось сумкі для мабільнікаў шыюць, мы іх прапаноўваем па 29 тысячаў, - паказвае на палічку прадавец тэхнікі. На ёй разнавіднасцяў шэсць чахлоў для мабільнікаў рознага памеру. - Толькі за рынкам не сочаць - зараз тэлефоны вялікія, на шматлікія мадэлі чахлы ўжо не налазят. Калі б мне сказалі беларускую тэхніку прадаваць, я бы зачыніў ІП і сышоў. Беларускі прас каштуе столькі ж, колькі «Філіпс» - хто ж яго набудзе?

З ім салідарная і прадавачка з сезоннага рынка:

- Я бы беларускія рэчы не ўзяла на продаж. Тканіны ў нас добрыя, якасць годная, але вось мадэлі…

Аднак некаторыя індывідуальныя прадпрымальнікі ўжо пачалі пераходзіць з імпартных тавараў на беларускія.

Нагадаем, што 27 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для разгрузкі складоў трэба падключаць беларускіх бізнэсмэнаў.

«Трэба актывізаваць нашых бізнэсмэнаў, дапамагчы рэалізаваць запасы прадукцыі, якія назапасіліся на складах», - сказаў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках