15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» употай ад фанатаў запісалі новы альбом (Фота)

15

1 верасня 2009 года група «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць новую кружэлку пад назвай «Культпрасвет».

Як піша «Салiдарнасць», вестка для прыхільнікаў групы стала нечаканай.

«Я лічу, што ў сучаснай медыйнай прасторы вельмі шмат непатрэбнай інфармацыі, – кажа лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. – Пра перасоўванні артыстаў, пра іх пакупкі, пра тое, што яны збіраюцца рабіць і чаго не збіраюцца... У выніку знікае вельмі важны для актуальнага мастацтва момант нечаканасці, раптоўнасці, здзіўлення. Таму мы імкнуліся раней часу нікому нічога не распавядаць. Замест гэтага, не ведаючы адпачынку і не дасыпаючы, як стаханаўцы ля мартэнаўскі печаў, мы рэпетавалі, варажылі, шукалі нешта новае, патрошку запісваліся. І толькі калі зразумелі, што нам не сорамна за гэтыя 12 сталеліцейных трэкаў, вырашылі падзяліцца сваёй радасцю са светам».

Ужо вядома, што вокладка будзе аформленая ў эстэтыцы кубафутурызма, а партрэт Міхалка выклікае цалкам выразныя асацыяцыі з выявай Маякоўскага.

«Маякоўскі – адзін з заснавальнікаў расейскага футурызму, а мы лічым сябе «неафутурыстамі», – заяўляе Міхалок. – Нам блізкі анархічны светапогляд «старых» футурыстаў, іх бунтарства, эпатаж, плакатнасць, лозунгавасць, нам падабаецца мастацтва, накіраванае ў будучыню. Але калі Маякоўскі казаў пра аплявуху грамадскаму густу, дык мы цалкам гатовыя нанесці гэтаму густу, гэтым норавам і асновам, аперкот».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках