15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама не верыць абяцанням лукашэнкаўскага рэжыма

13
Абама не верыць абяцанням лукашэнкаўскага рэжыма

Калі ў Беларусі не адбудуцца дэмакратычныя рэформы, Злучаныя Штаты Амерыкі зоймуць цвёрдую пазіцыю.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і прэс-сакратар кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў здзейснілі працоўную паездку ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

Падчас паездак прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі» правялі круглы стол у Дзяржаўным Дэпартаменце па сітуацыі ў Беларусі, сустрэліся з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара Дэнам Расэлам. Адбыліся таксама сустрэчы ў кангрэсе ЗША, з прадстаўнікамі міжнародных фондаў, праваабаронцамі і беларускай дыяспарай.

«На сустрэчах мы казалі аб сітуацыі ў Беларусі і вакол яе, аб новай палітыцы Еўрапейскага Звяза ў адносінах нашай краіны і аб тым, якія памылкі былі дапушчаныя падчас яе рэалізацыі. Мы казалі, што, нягледзячы на крокі, якія Еўропа зрабіла насустрач рэжыму, не назіраецца ніякага прагрэсу ў галіне правоў чалавека, што ў Беларусі ёсць палітвязні, працягваецца прыгнечанне свабоды слова і свабоды сходаў. Вельмі ўзрадавала тое, што цікавасць да Беларусі з боку Амерыкі застаецца на высокім узроўні, што развіццё сваіх адносінаў з Беларуссю ЗША ставяць у прамую залежнасць ад павагі правоў чалавека ў нашай краіне», -- распавёў Аляксандр Атрошчанкаў.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў адзначыў, што сёння адкрываюцца новыя магчымасці для дэмакратычных пераўтварэнняў у нашай краіне:

«Было важна сустрэцца з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША і абмеркаваць з імі падзеі, якія ў нас адбываюцца. Мы знайшлі разуменне ў тым, што сёння для дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі адкрываюцца новыя магчымасці. Трэба гэта ўважліва прааналізаваць менавіта з пункту гледжання змен, а не кансервацыі рэжыму. Беларусі вельмі неабходнае скарэйшае рэфармаванне і палітычнай, і эканамічнай сістэм. Гэта стала асабліва відавочна падчас глабальнага эканамічнага крызісу. Перамены адбудуцца, калі ў краіне будуць праведзеныя вольныя выбары.

Злучаныя Штаты займаюць прынцыповую пазіцыю ў пытаннях правоў і свабод чалавека і добра разумеюць, што пакуль у Беларусі ніякіх змен у гэтай галіне не адбываецца. Таму, калі за абяцаннямі не рушыць услед канкрэтных справаў, ЗША будуць займаць цвёрдую пазіцыю ў адносінах рэжыма Лукашэнкі.

Паказальным з'яўляецца тое, што прэзідэнт Барак Абама працягнуў санкцыі ў адносінах беларускіх чыноўнікаў. Агульная лінія новай адміністрацыі – паспрабаваць размаўляць з любымі рэжымамі, але не дзеля пустога дыялогу, а дзеля дасягнення канкрэтных вынікаў».

Намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара Дэн Расэл з лідэрам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Саннікавым і прэс-сакратаром грамадзянскай кампаніі Аляксандрам Атрошчанкавым

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках