16 лiстапада 2024, Субота, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На парозе новай «малочнай вайны»

9
На парозе новай «малочнай вайны»

Амаль палова беларускіх малочных прадуктаў, якія экспартуюцца ў РФ, не прайшлі перарэгістрацыю ў Расспажыўнаглядзе.

Як піша «Независимая газета», каля 35% неабходных пробаў спецыялісты адправілі і цяпер чакаюць вынікаў. У той жа час каля 10% прадпрыемстваў дакументы і матэрыялы ў расейскія лабараторыі так і не пераслалі. Віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Іван Бамбіза ў аўторак на паседжанні ўрада паведаміў, што ніводнага сертыфіката не атрымалі прадпрыемствы Менска і Менскай вобласці, 34% сертыфікатаў ад здадзеных пробаў маюць малочнікі Берасцейскай вобласці, каля 30% – Гомельскай. Пры гэтым віцэ-прэм'ер запэўніў, што аб'ектыўных прычынаў, якія перашкаджалі правесці працу ўчас, не было, і ў выпадку, калі нейкія прадпрыемствы пасля 1 жніўня застануцца без сертыфікатаў, віна за гэта будзе цалкам на іх кіраўніцтве.

У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сямён Шапіра неаднаразова вельмі жорстка выказваўся з нагоды дырэктараў малаказаводаў. Паводле яго словаў, малочны канфлікт пачатку года стаў магчымы толькі з-за непаваротлівасці кіраўнікоў вытворчасцяў. Ён папярэдзіў, што атрыманне расейскіх сертыфікатаў стане своеасаблівым тэстам для кіраўнікоў малаказаводаў і пасля 1 жніўня галіну чакаюць кадравыя перастаноўкі. Нагадаем, дырэктары чатырох беларускіх малаказаводаў ужо паплаціліся сваімі крэсламі за расейска-беларускую малочную вайну. Закранаючы развіццё сітуацыі, калі сертыфікаты Расспажыўнагляда атрымаюць не ўсе прадпрыемствы, Шапіра заявіў, што трагедыі, аналагічнай той, што была ў пачатку лета, не будзе.

Незалежныя эксперты не схільныя згаджацца з пераводам стрэлак на дырэктараў. Раней кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка заяўляў, што віна за малочны канфлікт цалкам ляжыць на беларускіх чыноўніках, якія абяцалі ўрэгуляваць праблему на сваім узроўні, але не змаглі.

Больш глыбока аналізуючы сітуацыю, эксперты паказваюць на сістэмныя памылкі ўрада Беларусі ў кіраўніцтве галіной і эканомікай у цэлым. Шапіра, бядуючы, што шмат якія дырэктары сядзяць у сваіх крэслах, знаходзячыся на пенсіі, як чыноўнік, вядома ж, не кажа пра тое, што адбываецца гэта з прычыны архаічнасці беларускіх метадаў кіравання. Дзяржава трымае малаказаводы ў сваёй уласнасці, і нават канфлікты з Расеяй пакуль не падштурхнулі беларускае кіраўніцтва развітацца з пакетамі акцыяў на карысць расейскіх інвестараў. Як заяўляў Шапіра, беларускае кіраўніцтва згоднае толькі на парытэтны абмен акцыямі з расейскімі кампаніямі: вы нам 50% сваіх акцыяў, а мы вам 50% сваіх. Мяркуючы па тым, што пакуль ніякіх дамоўленасцяў няма, расейскія малочнікі не спяшаюцца аддаць свае акцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках