Пад'ёмны кран абрынуўся на праспекце Пераможцаў (Фота)
9- 31.07.2009, 13:06
Страла будаўнічага крана ўпала на комплексны адміністрацыйны будынак у раёне «Вяснянка».
Асноўны ўдар ад падзення прыйшоўся на крамы «Рыбалоў» (APIKO-FISH) і «Рамонак» па пр. Пераможцаў, 7. Абедзьве крамы працуюць у звычайным рэжыме. У шкляных вітрынах крамаў няма расколінаў. Па словах відавочцаў, «удар прайшоў па датычнай», паведамляе «Інтэрфакс».
Ідзе разбіральніцтва, прычыны парушэння нормаў бяспекі на будаўнічым аб'екце выяўляюцца.
Як паведаміў начальнік прэс-службы міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, меркаваная прычына падзення - адмова сістэмы аўтаматычнай абароны.
«Падзенне адбылося падчас уздымання груза», сказаў В.Навіцкі. Суразмоўца агенцтва таксама дадаў, што кран выраблены ў Італіі ў 2007 годзе, вышыня - 20,5 м, вылет стралы - 40 м, грузападымальнасцю - 4 т. Паводле яго словаў, у выніку падзенні крана ніхто не пацярпеў.