15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белсат» скарачае вяшчанне да чатырох гадзін на суткі

4

З 6 ліпеня спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» скарачае вяшчанне ў сувязі з эканоміяй сродкаў.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў выконваючы абавязкі прэс-сакратара тэлеканала Сяргей Пялеса.

Па ягоных словах, скарачэнне часу вяшчанні звязанае з перыядам адпачынкаў і эканоміяй сродкаў. Тэлеканал з сённяшняга дня будзе трансляваць перадачы з 19 да 23 гадзін па менскім часе.

Скарачэнне часу вяшчання - часовае, адзначыў Пялеса.

«Вяшчанне скарачаецца толькі на два месяцы, - ліпень і жнівень. Такі крок быў прадпрыняты для таго, каб захаваць якасць праграм. З 6 верасня «Белсат» гатовы вярнуцца да ранейшага аб'ёму вяшчання», - сказаў ён.

«Гэта не значыць, што якія-небудзь перадачы на «Белсате» будуць ліквідаваныя. У перыяд адпачынкаў працягнуць штотыдзень выходзіць праграмы «Акно ў Еўропу», «Прэс-экспрэс», «Гісторыя пад знакам «Пагоні». Інфармацыйная праграма «Аб'ектыў» павялічвае працягласць да 20 хвілін і працягне выходзіць у ранейшым рэжыме ў 21.00», - адзначыў Пялеса.

23 красавіка 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь». Ягоным дырэктарам была прызначаная Агнешка Рамашэўска. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». Вяшчанне «Белсата» пачалося 10 снежня 2007 года. Канал фінансуецца з рэзервонага бюджэту польскага МЗС, а таксама ўрадамі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў і Еўрапейскай камісіяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках