25 снежня 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр гандлю ЗША: Уступленне Расеі ў СГА у складзе Мытнага саюза «нездзяйсняемае»

6

Уступленне Расеі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) у складзе Мытнага саюза «нездзяйсняемае» і толькі выкліча прамаруджванне.

З такой заявай выступіў міністр гандлю ЗША Гэры Локк. Разам з тым ён адзначыў, што Расея дала зразумець ЗША, што плануе разгледзець і прапанову аб самастойным уступленні ў СГА нараўне з вядзеннем перамоваў аб уступленні ў складзе Мытнага саюза, перадае Reuters.

Па словах Г.Лока, кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіуліна «згадала» аб тым, што Расея «мае намер ісці паралельнымі курсамі». «Мы дагэтуль вельмі спадзяемся і жадаем уступлення Расеі ў СГА», - дадаў ён.

Нагадаем, у чэрвені г.г. першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў заявіў, што Расея ўпадабала ўступленню ў СГА праект стварэння Мытнага саюза з Казахстанам і Беларуссю ў сувязі з празмернымі патрабаваннямі асноўных удзельнікаў СГА - ЗША і Еўрапейскага звяза. У сваю чаргу, Вашынгтон і прадстаўнікі ЕЗ выказалі нязгоду з заявай Расеі, што Вашынгтон і Еўрапейскі звяз вінаватыя ў адмове Масквы ад самастойнага ўступлення ў СГА.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка камісара ЕЗ па гандлі Люцца Гельнера, Еўразвяз, наадварот, усяляк падтрымлівае ўступленне Расеі ў СГА і імкнецца аказаць садзейнічанне па дадзеным пытанні.

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін па выніках паседжання Міждзяржаўнага савета краін - удзельніц Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) заявіў, што Расея, Казахстан і Беларусь маюць намер весці перамовы аб уступленні ў СГА як адзіны Мытны саюз. Такім чынам, працэс уступлення ў СГА будзе ажыццяўляцца не кожнай краінай у асобнасці, а адзіным Мытным саюзам трох краін. У.Пуцін паведаміў, што Мытны саюз апавесціць СГА аб пачатку перагаворнага працэсу па далучэнні да яе адзінай мытнай арганізацыі. Урады кожнай з трох краін апавесцяць СГА аб спыненні аднабаковых перамоваў па далучэнні да дадзенай арганізацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках