14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Францыі: Прысуд Арцёму Дубскаму стаў для нас непрыемным сюрпрызам

2

Французскі дыпламат Мірэй Мюсо заяўляе, што Крымінальны кодэкс Беларусі з'яўляецца «закасцянелым і кансерватыўным».

Крымінальны кодэкс Беларусі не ва ўсім падыходзіць для еўрапейскіх стандартаў. Аб гэтым, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.

«Беларусі трэба шматлікае зрабіць для развіцця фундаментальных правоў і свабод, дэманстрацыя імкнення да захавання асноўных свабод важная не толькі для Еўразвяза, але і для еўрапейскай грамадскай думкі. Мяркуецца, што Беларусі неабходна змяняць Крымінальны кодэкс, які здаецца нам закасцянелым і кансерватыўным», - заявіла дыпламат на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску.

Мірэй Мюсо таксама адзначыла некаторыя паляпшэнні, якія былі зробленыя ў гэтым напрамку. Гаворка ідзе аб планах па мадыфікацыі выбарчага заканадаўства ў Беларусі і некаторых паляпшэннях для дзейнасці прафсаюзаў.

«Мы спадзяемся, што Беларусь зойме месца ў еўрапейскай сям'і. У адносінах Беларусі ў нас вялікія планы», - дадала амбасадар.

На пытанне «Радыё Свабода» аб прысудзе ўдзельніку «Працэсу 14-ці», вязню сумлення Арцёму Дубскаму Мірэй Мюсо адказала:

«Гэтая падзея адбылося зусім нядаўна. І я не магу яшчэ даць ёй паўнавартасную адзнаку. Аднак гэта быў, вядома, непрыемны для ўсіх нас сюрпрыз. Гэта ідзе насуперак з тымі крокамі, якія ўжо зрабіла Беларусь, тымі словамі, якія былі сказаныя Беларуссю, і магчымасцю новых крокаў, абяцаных Рэспублікай Беларусь. Вядома, усё было зроблена паводле цяперашняга Крымінальнага Кодэкса. Таму я лічу неабходным задумацца аб рэарганізацыі і абнаўленні гэтага кодэкса».

Таксама французскі амбасадар выказалася па справе Мікалая Аўтуховіча, які ўжо 85 дзён трымае галадоўку ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама:

«Мы ведаем аб гэтай справе і сочым за ёй. Гэта рабілася як падчас старшынства Чэхіі ў Еўразвязе, так і ў межах цяперашняга швецкага старшынства. І мы спадзяемся, што будзе знойдзенае выйсце з гэтай сітуацыі».

Мірэй Мюсо назвала часовае прыпыненне санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў у кастрычніку 2008 года «лагічным падыходам у паляпшэнні адносінаў» паміж Беларуссю і Еўразвязам. І гэта дазволіла Беларусі прыняць удзел у праграме «Ўсходняе партнёрства». Аднак яна нагадала, што рашэнне аб прыпыненні санкцый не канчатковае, і гэтае пытанне будзе разглядацца восенню.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках