14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе палітвязня Уладзіміра Асіпенкі падоўжанае на 2 месяцы

Уладзімір Асіпенка ўжо шэсць месяцаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама.

Следства па справе аднаго з трох ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Уладзіміра Асіпенкі падоўжанае на два месяцы. Пра гэта 10 жніўня паведаміла дачка палітвязня Людміла Асіпенка.

Сваякоў і адвакатаў арыштаваных прадпрымальнікаў не ставяць да ведама ні пра падаўжэнне тэрмінаў следства і ўтрымання пад вартай, ні пра іншыя дэталі крымінальнай справы. Уладзімір Асіпенка, як вядома, абвінавачваецца ў падпалах, якія адбыліся ў Ваўкавыску ў 2005 годзе. Яшчэ некалькі гадоў таму па гэтай справе адбывалі пакаранне іншыя людзі.

Нагадаем, што 8 жніўня споўнілася шэсць месяцаў са дня затрымання ваўкавыскіх прадпрымальнікаў: Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава.

У той жа дзень Юрыя Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара пад падпіску аб невыяздзе.

Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. 18 лютага прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА № 1 Менска.

Тры месяцы, з 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках