15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікам прапануюць распрадаваць уцэненыя тавары

5

Менгарвыканкам распрацаваў метадычныя рэкамендацыі для кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб яны актыўней прыцягвалі бізнэс да рэалізацыі сваёй прадукцыі.

«Зараз склалася дастаткова складаная сітуацыя з рэалізацыяй прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў, і прадпрымальнікі павінны праявіць цікавасць да супрацоўніцтва з заводамі», - заявіў на прэс- канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні камітэта эканомікі - начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Менгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.

Пры гэтым ён паведаміў, што для таго, каб прадпрыемствы і прыватныя прадпрымальнікі «знайшлі кансэнсус», Менгарвыканкам распрацаваў метадычныя рэкамендацыі для кіраўнікоў прампрадпрыемстваў у мэтах павелічэння экспарту тавараў суб'ектамі малога прадпрымальніцтва. Каліноўскі патлумачыў, што гэтыя метадычныя рэкамендацыі былі распрацаваныя з улікам пажаданняў прыватных прадпрымальнікаў, якія набываюць на рэалізацыю прадукцыю прадпрыемстваў.

Для больш эфектыўнага прасоўвання беларускіх тавараў на замежныя рынкі трэба «зняць абмежаванні на выпуск прадукцыі вытворцамі», - лічыць прадстаўнік Менгарвыканкама. Акрамя гэтага, паводле яго словаў, для таго, каб прыватныя прадпрымальнікі больш актыўна набывалі тавар у прамысловых прадпрыемстваў, трэба «шырока рабіць уцэнку тавараў, практыкаваць вяртанне прадпрыемству нерэалізаванай прадукцыі, прыймаць брак і выкарыстоўваць растэрміноўкі па плацяжах».

Каліноўскі распавёў, што ў цяперашні час у Менску зарэгістравана і працуе каля 47 тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў, 26 малых камерцыйных прадпрыемстваў, на якіх працуе 23 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках