16 лiстапада 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў расейскія СМІ «гадкімі»

26

На яго думку, адной з прычынаў супярэчнасцяў у беларуска-расейскіх адносінах з'яўляецца недасведчанасць расейскай эліты пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

«Палітычная эліта Расеі абсалютна не ведае, што адбываецца ў Беларусі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў Менску ў інтэрв'ю тэлепраграме «Формула ўлады», якая ствараецца сумесна агенцтвам ИТАР-ТАСС і Расейскім тэлебачаннем, перадае «Інтэрфакс».

«Вось яны прачытаюць у гадкіх газетах, дзе заказных артыкулаў хапае, дзе шмат хто ненавідзіць Беларусь, і кажуць, што Беларусь пайшла на Захад. Так вы ж разбярыцеся па афіцыйных каналах, куды мы пайшлі, вы ў мяне спытаеце, куды мы пайшлі. Яны (у Расеі - ІФ) не ведаюць, што адбываецца тут», - сказаў А. Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў: «Чаму кіраўніцтва Расеі так страшна ўспрымае, што мы пачалі размову з Еўропай?». У гэтай сувязі Лукашэнка патлумачыў, што «мы сёння на 45% гандлюем з Еўропай, на мільярды даляраў». «Я павінен гэта палітычна забяспечваць? Мы ж не можам адмахнуцца ад гэтага. Таму я забяспечваю ў знешняй палітыцы свае эканамічныя інтэрасы», - заявіў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што «адзіны надзейны саюзнік у вас (Расеі - ІФ) застаўся - гэта Беларусь. Стратэгічны саюзнік, на стратэгічным накірунку». «Так было заўсёды» - адзначыў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках