16 лiстапада 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыі Лукашэнкі пацвердзілі факт высылкі журналістаў НТВ

6

Інфармацыя пра выправаджэнне расейскіх журналістаў атрымала пацверджанне ва ўладных структурах.

Крыніца ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі заявіла «Коммерсанту», што журналісты працавалі без акрэдытацыі і «фактычна парушылі заканадаўства краіны». «За гэта іх і выслалі. У наступны раз трэба быць больш акуратнымі», - сказаў ён.

Раней у прэс-службе МУС рэспублікі, куды за каментаром звярнулася РИА Новости, заявілі, што «афіцыйных звестак у зводках МУС пра затрыманне расейскіх журналістаў няма».

Здымачная група НТВ (карэспандэнт Андрэй Малкаў і аператар Юры Бабенка) пры нявысветленых да канца абставінах пакінула Беларусь увечары 14 жніўня. Па словах уласнага карэстапандэнта НТВ у рэспубліцы Віктара Кузьміна, каля 19:00 яго калегі вышлі з гатэля ў суправаджэнні нейкіх людзей у цывільным, нагадвае Lenta.ru.

Паводле інфармацыі www.charter97.org, журналістаў вывелі з гасцініцы супрацоўнікі спецслужбаў, затым іх адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Затрыманых абвінавацілі ў тым, што яны працавалі без акрэдытацыі беларускага МЗСа. У ноч на 15 жніўня здымачную групу даставілі ў менскі аэрапорт.

Пазней, 15 жніўня, у прэс-службе НТВ заявілі РИА Новости, што журналісты ўжо вярнуліся ў Маскву.

У Менску здымачная група НТВ здымала фільм пра зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Расейскія журналісты ўзялі інтэрв'ю ў жонкі зніклага ў 1999 годзе віцэ-спікера парламента Віктара Ганчара і зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага. Апазіцыя абвінавачвае у іх выкраданні беларускія спецслужбы. Па справе аб выкраданні і магчымым забойстве Завадскага былі асуджаныя двое былых супрацоўнікаў дзяржбяспекі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках