15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна занепакоеная ваеннай ініцыятывай Дзмітрыя Мядзведзева

12

МЗС Украіны даручыў амбасадзе ў Расеі высветліць падрабязнасці законапраекта Дзмітрыя Мядзведзева аб выкарыстанні расейскіх Узброеных сілаў за межамі краіны.

Апроч гэтага, Украіна перадала Расеі 14-ю з пачатку года ноту пратэсту ў сувязі з забруджваннем Севастопальскай бухты Чарнаморскім флотам, паведамляе NEWSru.com са спасылкаю на «Інтэрфакс».

Як паведаміў у панядзелак падчас прэс-клуба ў МЗС Украіны выконваючы абавязкі першага намесніка міністра замежных спраў Украіны Юры Кастэнка, дыпламатычнае ведамства даручыла амбасадзе даведацца, як новы закон тычыцца «украінскай зямлі, украінскага народа». Як растлумачыў дыпламат, бо на тэрыторыі Украіны знаходзіцца расейскі Чарнаморскі флот.

Па словах Кастэнка, МЗС Украіны «з трывогай» успрыняло такі дакумент, паколькі ўжыванне ваенных сілаў любой дзяржавы за яго межамі - «гэта няправільна і з'яўляецца агрэсіяй». Як падкрэсліў дыпламат, пакуль расейскі бок ніякіх тлумачэнняў не даў.

Як паведамлялася раней, Дзмітрый Мядзведзеў у апдаведнасці з пунктам «г» артыкула 84 Канстытуцыі РФ унёс у Дзярждуму законапраект «Аб унясенні змен у федэральны закон «Аб абароне».

Праект федэральнага закона быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з пунктам 5 пераліку даручэнняў па выніках сустрэчы прэзідэнта РФ з чальцамі Савета палаты Савета Федэрацыі 17 лютага 2009 года і накіраваны на стварэнне прававога механізма, які забяспечвае магчымасць кіраўніку дзяржавы аператыўна выкарыстоўваць фармаванні Узброеных сілаў РФ за межамі тэрыторыі РФ.

У федэральны закон таксама прапаноўваецца ўключыць новы артыкул 101, які ўсталёўвае ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 102 Канстытуцыі РФ парадак прыняцца рашэнняў аб аператыўным выкарыстанні фармаванняў Узброеных сілаў РФ за межамі Расейскай Федэрацыі.

Як патлумачыў Мядзведзеў, паведамляя аб унясенні законапраекта, гэта звязана з расейска-грузінскім ваенным канфліктам у жніўні 2008 года.

Гэтыя папраўкі прадугледжваюць, што Расея зможа адпраўляць свае войскі ў іншыя краіны дзеля адбівання альбо прадухілення агрэсіі супраць іншай дзяржавы, дзеля абароны грамадзян РФ за мяжой і дзеля барацьбы з пірацтвам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках