15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гол Глеба дапамог «Штутгарту» перамагчы «Тымішаару» у Лізе чэмпіёнаў (Відэа)

8

Капітан футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб забіў першы гол у складзе нямецкага «Штутгарта».

Беларускі паўабаронца адзначыўся ў першым матчы плэй-офф у гасцях у румынскай «Тымішаары», паведамляе БелТА.

На 30-й хвіліне сустрэчы беларус на высокай хуткасці прыгожа абгуляў некалькіх футбалістаў гаспадароў поля і забіў другі гол у гэтай сустрэчы. А дзвюмя хвілінамі раней яго таварыш па камандзе Ціма Гебхарт дакладна рэалізаваў пенальці. Да канца сустрэчы лік так і не змяніўся – 2:0 на карысць прадстаўніка бундэслігі.

Аляксандр Глеб, гол якога прызнаецца адным з самых эфектных з усіх забітых 18 жніўня, адгуляў на полі адну гадзіну, пасля чаго быў заменены.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках