29 снежня 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч апраўдвае ўжыванне смяротнага пакарання ў Беларусі

23

Генеральны пракурор лічыць, што за здзяйсненне цяжкіх забойстваў чалавека трэба пазбаўляць жыцця.

«У 2009 годзе да смяротнага пакарання ў Беларусі былі прысуджаныя 2 чалавекі. Гэта мера суровая, але справядлівая», - заявіў Рыгор Васілевіч журналістам у Менску.

Адзначаючы абгрунтаванасць дадзеных прысудаў, генпракурор паведаміў, што прысуд аб пакаранні смерцю быў вынесены ў дачыненні да забойцы 7 пажылых жанчын у Драгічанскім раёне, другі смяротны прысуд быў вынесены абвінавачванаму ў забойстве двух супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемства з мэтай завалодання грашыма, паведамляе «Інтэрфакс».

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, 23 чэрвеня Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю, паводле якой беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ толькі пасля адмены смяротнага пакарання.

У адказ беларускія «дэпутаты» заявілі, што ў Беларусі практычна ўжо год не праводзіцца смяротнае пакаранне. Шмат хто з чыноўнікаў выказаў меркаванне, што для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі прыйдзецца правесці рэферэндум.

У сваю чаргу прадстаўнікі міжнародных інстытутаў, такіх як «Міжнародная амністыя», не раз заяўлялі, што для адмены смяротнага пакарання рэферэндум не патрэбны.

Так у інтэрв'ю БелаПАН намеснік генеральнага сакратара Рады Еўропы Мод дэ Свідар-Букіккіа заявіла, што «адмена смяротнага пакарання - гэта пытанне не рэферэндуму, а праявы палітычнай волі з боку ўлад».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках